Зельвенские каратисты вернулись с победой из Парижа

Выхаванцы дзіцячага спартыўнага клуба “Фудасін” нядаўна вярнуліся з Парыжа, дзе прымалі ўдзел у IX юнацкім першынстве Еўропы па версіі JKAWF і IV Чэмпіянаце Еўропы сярод ветэранаў JKAWF XY. Гонар нашай краіны ў складзе нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па каратэ адстойвалі выхаванцы клуба Лізавета Копач, Максім Макей, Алег Копач, Кірыл Малімонаў, Андрэй Жыліч і іх трэнер Уладзімір Ламека. Мы папрасілі Уладзіміра Іванавіча падзяліцца ўражаннямі ад выступлення.

 

Зельвенские каратисты вернулись с победой из Парижа


–Першынства і Чэмпіянат Еўропы праходзілі на працягу двух дзён у вялікім спарткомплексе Дэ Кубертэна, – расказвае трэнер. – На першынстве выступалі юныя каратысты, на чэмпіянаце – дарослыя. Спаборніцтвы былі даволі напружанымі і відовішчнымі: кожная краіна была прадстаўлена лепшымі спартсменамі. Асноўная барацьба за прызавыя месцы разгарнулася паміж каратыстамі Украіны, Расіі, Чэхіі, Беларусі і Сербіі. Каб трапіць у фінал, кожнаму з іх неабходна было паказаць высокі ўзровень падрыхтоўкі, фізічную і псіхалагічную вытрымку.
Тры ўзнагароды заваяваў наш каратыст Андрэй Жыліч: двойчы ён стаў сярэбраным прызёрам у камандным ката, а таксама бронзавым – у камандным кумітэ. Вельмі парадавала Лізавета Копач. Удзел у такіх вялікіх спаборніцтвах дзяўчынка прымала ўпершыню, таму крыху хвалявалася. Тым не менш, дэбют Лізаветы вельмі ўдалы – яна заваявала бронзавую ўзнагароду першынства. Алег Копач, які таксама ўпершыню выступаў на спаборніцтвах такога высокага міжнароднага ўзроўню, у напружанай фінальнай барацьбе уступіў саперніку толькі 0,1 бала і ў выніку стаў чацвёртым.
Неаднаразовы чэмпіён і прызёр Чэмпіянату Еўропы і свету Максім Макей на гэты раз заваяваў толькі бронзу ў камандным ката. Такая ж узнагарода – у Кірыла Малімонава. Першынства паказала, што перамога лёгка не дастаецца– каб быць на вышыні, неабходны напружаныя трэніроўкі і пастаянныя выступленні.
Пасля заканчэння чэмпіянату нашы спартсмены зрабілі экскурсію па Парыжы. Французская сталіца пакінула незабыўныя ўражанні, а наведаны парк ДыснейЛэнд запомніўся сваімі незвычайнымі казачнымі атракцыёнамі. Уладзімір Ламека выказвае па-дзяку бацькам спартсменаў за дапамогу ў арганізацыі паездкі.
Наперадзе нашых каратыстаў чакаюць рэспубліканскія спаборніцтвы «Закрыццё сезона», якія пройдуць у Мінску 16 чэрвеня. Затым лепшыя каратысты правядуць месяц у спецыялізаваным спартыўным лагеры, дзе будуць не толькі адпачываць, але і ўдасканальваць сваё спартыўнае майстэрства з лепшымі трэнерамі рэспублікі. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.