Зельвенщину на приёме у губернатора Гродненской области представляла Мария Лагута

Па добрай традыцыі напярэдадні першага вясновага свята адбыўся ўрачысты прыём лепшых жанчын Гродзеншчыны ў абласным выканаўчым камітэце. У Год кнігі было вырашана запрасіць на сустрэчу жанчын, якія маюць непасрэднаедачыненне да развіцця мовы і славеснасці – работнікаў культуры, педагогаў, журналістаў.


Сярод удзельніц была і наша зямлячка, загадчыца Чырванасельскай сельскай бібліятэкі Марыя Лагута. Творчы чалавек, таленавіты спецыяліст, Марыя Уладзіміраўна працуе ў бібліятэчнай сістэме больш за 35 гадоў. Установа культуры, якую яна ўзначальвае, лічыцца адной з лепшых у раёне.
Віншаванні прысутным, а ў іх асобе і ўсім жанчынам Гродзеншчыны, адрасаваў старшыня аблвыканкама Сямён Шапіра. Для кожнай з 30 прадстаўніц прыгожага полу былі знойдзены цёплыя словы ўдзячнасці. Кіраўнік вобласці падзякаваў жанчынам за самаадданую працу, любоў і мацярынскі клопат, вернасць і душэўную высакароднасць, а таксама пажадаў ім здароўя і дабрабыту ў сем’ях.
Шчырыя словы жанчынам гаварылі ў гэты дзень старшыня абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Навумовіч, намеснік старшыні аблвыканкама Ігар Жук, старшыня камітэта па працы і сацыяльнай абароне Анатолій Зімнавода, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Павел Скрабко, начальнік упраўлення культуры Аляксандр Вярсоцкі.
Разам з шыкоўнымі букетамі кветак сярод падарункаў ад старшыні аблвыканкама прысутныя на ўрачыстасці жанчыны атрымалі адзін асаблівы – кнігу-фотаальбом вядомага на Гродзеншчыне фотамастака Аляксандра Ласмінскага “Гродзенская зямля з вышыні птушынага палёту”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.