Зельвенцы – в числе лауреатов VI республиканского конкурса исполнителей на народных инструментах

На VI рэспубліканскім конкурсе выканаўцаў на народных інструментах імя І.І.Жыновіча вучаніца дзіцячай школы мастацтваў Аляксандра Тарасевіч стала лаўрэатам ІІ ступені. За прафесіянальную падрыхтоўку да конкурсу яе педагог Наталля Александровіч (на здымку злева) 
і канцэртмайстар Людміла Латош адзначаны Граматамі.

 

  Зельвенцы – в числе лауреатов VI республиканского конкурса исполнителей на народных инструментах

 

Конкурс праходзіў у горадзе Ліда і сабраў 200 самых таленавітых дзяцей з усёй Беларусі. Аляксандра Тарасевіч выступала ў малодшай узроставай групе ў намінацыі “домра”. Праграма ўключала ў сябе выкананне абавязковага твора – “Варыяцыі” Г.Гендэля і двух твораў на выбар канкурсанта. Педагог Аляксандры Наталля Александровіч і канцэртмайстар Людміла Латош параілі сваёй вучаніцы сыграць музычныя кампазіцыі “Канцэрціна” Ф.Кюхлера і “Польку-першакласніцу” Я.Дзярбенкі і не памыліліся: выдатнае выкананне гэтых твораў прынесла перамогу.
Як прызнаецца дзяўчынка, на конкурсе яе суправаджала адна думка: толькі б не падвесці настаўнікаў і школу! Але выйшаўшы на сцэну, яна адразу ж забылася на ўсе хваляванні. За адведзены на выступленне час зэльвенская выканаўца разам са сваім канцэртмайстрам змаглі заваражыць залу і пакінуць у журы найлепшыя ўражанні. Падводзячы вынікі конкурсу, старшыня камісіі В.Войцік адзначыў, што гэта было яркае, запа-мінальнае выступленне як вобразна, так і музычна, што гэта быў ансамбль усіх траіх: вучаніцы, яе педагога і канцэртмайстра.
Дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Вольга Генюш характарызуе Аляксандру як адну з нямногіх, хто ўмее паглыбіцца не толькі ў музычны твор, які выконвае, але і ўжыцца ў вобраз. У дзяўчынцы гарманічна пераплятаюцца здольнасці і стараннасць. “Гэта перамога не была лёгкай, бо ўзровень канкурсантаў традыцыйна даволі вельмі высокі, – працягвае Вольга Яўгеньеўна.– Нашы музыканты прыклалі многа сіл, мы вельмі рады за іх і ганарымся такімі вынікамі”.
Чалавек, які заваяваў званне лаўрэата, ні ў якім разе не мае права азірацца назад. Ён павінен ісці толькі наперад, пакараць новыя вяршыні. Таму адно з пажаданняў, якія прагучалі ў адрас Аляксандры, – не спыняцца на дасягнутым, прымаць актыўны ўдзел у розных конкурсах і ярка засвяціцца на музычным небасхіле.
Адміністрацыя дзіцячай школы мастацтваў выказвае шчырыя словы ўдзячнасці начальніку аддзела культуры райвыканкама Галіне Раманчук, калектыву педагогаў і вучням школы за аказаную дапамогу і падтрымку.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.