Зельвенцы оценили работу милиции

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня беларускай міліцыі – мы пацікавіліся ў жыхароў пасёлка, ці даводзілася ім сутыкацца з супрацоўнікамі праваахоўных органаў і як яны ацэньваюць іх работу.

 

Аляксандр Мандрык, спецыяліст па кадрах Зэльвенскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства:
–Зусім нядаўна мне прыйшлося звярнуцца за дапамогай у РАУС: у сына прапаў мабільны тэлефон. Супрацоўнікі аддзела аператыўна адрэагавалі. Прайшло зусім мала часу, таму аб вы- ніках пошуку гаварыць рана. Аднак ужо тое, як ён вядзецца, дае надзею.
Яніна Бойка, прадавец:
–Кірую аўтамабілем больш за 40 гадоў, і за гэты час ні разу не парушыла правіл дарожнага руху. Калі надышоў тэрмін замены вадзіцельскага па- сведчання, супрацоўнік ДАІ, праверыўшы мае дакументы, адзначыў дысцыплінаванасць і адказнасць вадзіцеляў старэйшага пакалення, у параўнанні з моладдзю. І я цалкам з ім згодна. Каб пазбегнуць здарэнняў і, адпаведна, зносін з супрацоўнікамі міліцыі пешаходам і ўладальнікам механічных транспартных сродкаў на дарогах неабходна быць узаемаветлівымі.
Мне давялося сутыкацца з работай аддзела Дэпартамента аховы і ўнутраных спраў: яны заўсёды вылучаліся ўраўнаважанасцю, карэктнасцю і высокім прафесіяналізмам.
Іван Сачок, ляснік:
–Прыпамінаю: мяне аштрафавалі супрацоўнікі ДАІ за адсутнасць святлоадбіваючых элементаў на веласіпе-дзе. Гэты выпадак навучыў мяне больш адказна ставіцца да сваёй бяспекі і не парушаць правіл дарожнага руху. Лічу, што граматная падказка ці заўвага су- працоўнікаў міліцыі можа вельмі спа- трэбіцца ў жыцці.
Іван Жук, пенсіянер:
–У маладосці я меў матацыкл. Аднаго разу знаёмы папрасіў падвезці яго дамоў. За пасёлкам мяне спынілі су-працоўнікі ДАІ: карэктна зрабілі заўвагу за адсутнасць шлема ў пасажыра (ён, дарэчы, праігнараваў яго надзець), а затым выпісалі штраф. З таго часу я заўсёды сачу за бяспекай пасажыраў і сам прытрымліваюся правіл дарожнага руху.
Людміла Канановіч, фельчар хуткай медыцынскай дапамогі:
–Медыцынскія работнікі хуткай дапамогі цесна ўзаемадзейнічаюць з міліцыяй. Калі людзі звоняць на “103” і коратка апісваюць стан хворага, падобны на алкагольнае буйства ці псіхічную неўраўнаважанасць, разам з намі выязджаюць супрацоўнікі міліцыі і прафесійна выконваюць свае абавязкі.
Надзея Нічыпар, урач-тэрапеўт прыёмнага пакоя ЦРБ:
–На мой погляд, сфера дзейнасці медыцынскіх работнікаў і супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў цесна ўзаема-звязана: калі хворы вядзе сябе неадэкватна ці вельмі буйна, або ўзнікаюць непаразуменні з п’янымі вадзіцелямі. Такія выпадкі сустракаюцца даволі часта. Людзі ў пагонах паводзяць сябе тактоўна, стрымана, хутка дапамагаюць вырашыць складаную сітуацыю.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.