Зайцаў Васіль Сямёнавіч. Хто ён такі?

3204 У Зэльве на старых могілках ля шашы стаіць сціплы помнік. На ім надпіс “Зайцаў Васіль Сямёнавіч”. Мала хто з сённяшніх жыхароў можа штосьці расказаць пра гэтага чалавека, які свой апошні прытулак знайшоў на зэльвенскай зямлі. Хто ж ён такі, Зайцаў Васіль Сямёнавіч (на здымку)? Нарадзіўся Васіль Сямёнавіч на курскай зямлі ў вёсцы Лутажнава ў 1920 годзе. На жаль, пра яго дзяцінства ў нас адсутнічаюць звесткі. У 1938–1939 гадах працаваў электразваршчыкам на металургічным заводзе ў горадзе Варашылаўску, затым пераехаў у Віцебск. Набліжаўся 1941 год. У маі юнака прызвалі ў рады Чырвонай Арміі. Служыў радавым 503-га інжынернага батальёна, які размя-шчаўся ў мястэчку Рось. Тут, на беларускай зямлі, сустрэў вайну. …Пачынаюцца крова-пралітныя баі, адступленне ў складзе 44-га стралковага палка Заходняга фронта. 2 верасня 1941 года Зайцаў трапляе ў палон у часовы канцлагер на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці. Галаву не пакідае адзіная думка: “Як уцякчы?”. Задуманае ўдалося ажыццявіць праз два тыдні. 16 верасня Васіль ужо крочыць ляснымі сцежкамі на ўсход. Перайсці лінію фронта не ўдаецца – ідуць баі пад Масквой. Зіму 1941–1942 года праводзіць, хаваючыся на лясных хутарах Чарні-гаўскай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей. У гэты час на Беларусі пачынае набіраць размах партызанскі рух. Уліваецца ў партызанскія рады і Васіль Зайцаў. З сакавіка 1942 года ён радавы 208-га Чырвонапартызанскага палка імя Сталіна, які дзейнічаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. З узнагароднага ліста: “3.08. 1943 года во время разгрома отрядом железнодорожного полотна в районе Рогачёв–Быхов тов. Зайцев, будучи проводником, особенно отличился в выполнении этой сложной боевой операции. Являясь командиром отделения, тов. Зайцев участвовал во многих боях. В бою смел, выдержан и инициативен, кроме того, является участ-ником спуска двух вражеских эшелонов с техникой и живой силой врага. Тов. Зайцев достоин правительственной награды ордена Красной Звезды”. Па загадзе Беларускага штаба партызанскага руху полк імя Сталіна ў снежні 1943 года выступіў у тыл ворага. Пераадолеўшы 600 кіламетраў, прыступіў да выканання баявой задачы ў раёне Целяхан Пінскай вобласці. Партызаны гра-мілі варожыя гарнізоны, ажыццяўлялі дыверсіі, знішчалі акупантаў. Так, у сакавіку 1944 года полк атакаваў аўтакалону ворага і спаліў мост на дарозе Лагішын – Целяханы. 23 чэрвеня з пачаткам аперацыі “Баграціён” разграміў варожую часць, якая спынілася ў вёсцы Батава Лагішын-скага раёна. За пяць месяцаў полк правёў 30 баёў з фашыстамі, пусціў пад адхон 4 варожыя эшалоны. Ва ўсіх аперацыях, праведзеных партызанамі, удзельнічаў і Васіль Зайцаў. З узнагароднага ліста: “В.С.Зайцев особо отличился при разгроме железнодорожной станции Парохонск 7.7. 1944 г. Будучи командиром отделения, первым ворвался в укрепления противника… В этом бою был убит командир взвода Дынников, тов. Зайцев принял командование взводом и повёл его в наступление. Взвод обеспечил нормальную работу подрывникам по взрыву железнодорожного полотна, было сожжено 6 автомашин с военным грузом… За доблесть и героизм, проявленный в борьбе с противником, тов. Зайцев В.С. представляется к правительственной награде – ордену Красной Звезды”. Баявыя дзеянні працягваліся, набліжалася доўгачаканае вызваленне беларускай зямлі. На працягу ўсяго ваеннага ліхалецця Васіль Сямёнавіч быў верны адной мэце – біць ворага. Хутка ў штаб накіроўваецца новы ўзнагародны ліст: “За время пребывания в партизанском полку от ручного пулемётчика вырос в смелого, находчивого и дисциплинированного командира взвода… 9.7.1944 г. в крупном бою м. Логишин его взвод выбил из первой линии обороны противника и первым ворвался в деревню. При эвакуации раненых с поля боя взвод зачищал огневые точки. За смелость и упорство в бою с немецкими ордами тов. Зайцев представляется к правительственной награде – медали “Партизану Отечественной войны” I степени. У ліпені 1944 года прыйшло доўгачаканае вызваленне Беларусі. Неабходна было аднаўляць разбураную вайной гаспадарку. Васіля Зайцава накіроўваюць працаваць інструктарам Докшыцкага райкама партыі, затым ён адпраўляецца на вучобу ў якасці слухача школы прапагандыстаў пры ЦК КПБ у горадзе Мінску. У 1946 годзе Зайцаў вяртаецца на ваўкавыскую зямлю, туды, дзе сустрэў пачатак вайны. Але цяпер для яго пачынаецца мірная дзейнасць на ніве асветы. Пэўны час працуе дырэктарам Мсцібаўскай сямігодкі, потым Роскай сярэдняй школы. Са студзеня 1955 года Васіль Зайцаў – загадчык аддзела народнай адукацыі Зэльвенскага раёна. З успамінаў былой настаўніцы Востраўскай сямі-годкі М.А.Захарчук: “У школу завітаў загадчык аддзела народнай адукацыі. Гэта быў высокі, ваеннай выпраўкі чалавек, але ён мне нагадаў А.С. Макаранку. Наведаў урок у маім першым класе. Пагутарыў з дзецьмі. Быў задаволены іх адказамі. Кідалася яго тактоўнасць і сціпласць. Пажадаў поспехаў у працы”. 9 верасня 1955 года Васіля Сямёнавіча не стала… Жонка ветэрана Лідзія Афанасьеўна пасля смерці мужа перадала ўсе яго ўзнагароды ў раённы камісарыят. Гэта два ордэны – Красного Знамени №298384 і Красной Звезды №801504, медалі “Партизану Отечественной войны” II степені і “За победу над Германией”. На жаль, мы не ведаем, дзе знаходзяцца зараз узнагароды Васіля Сямёнавіча. Дачка ветэрана Ларыса Васільеўна імкнецца ўстанавіць іх месцазнаходжанне. Магчыма, хтосьці з чытачоў газеты “Праца” валодае нейкай інфармацыяй аб лёсе ўзнагарод героя. Наш абавязак – не толькі помніць радавых Перамогі, але і ўшаноўваць іх. Ім не ўстаноўлены грандыёзныя помнікі, на іх апошнім месцы прытулку – толькі сціплыя зорачкі. Набліжаецца дзень памяці нашых продкаў. Мы пойдзем на могілкі, каб у чарговы раз ушанаваць іх памяць. 3203 Але не да кожнай магілы пакладуць кветкі. Хацелася б, каб зэльвенцы завіталі і да помніка з зорачкай ля шашы… Лілія СІДОРКА, кіраўнік народнага музея “Светач” СШ №3.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.