За здоровьем–на каток!

Аматары  зімовага адпачынку спяшаюцца на каткі, якія адкрыты  на пляцоўцы летняй эстрады і на стадыёнах школ 

 

За здоровьем–на каток!

За здоровьем–на каток!

 За здоровьем–на каток!

 

Для актыўнага адпачынку ў Зэльве ёсць усе магчымасці. На пляцоўцы летняй эстрады, непадалёку ад стадыёна “Колас”, заліты каток. Акрамя гэтага, лядовыя пляцоўкі створаны на тэрыторыі агульнаадукацыйных устаноў. Фізкультурна-аздараўленчым спартыўным цэнтрам арганізаваны пракат канькоў . Для зручнасці наведвальнікаў пункт пракату працуе непадалёку ад катка, у памяшканні былой спартыўнай залы па вул.Савецкая, 28. У рабочыя дні канькі можна ўзяць з 16.00 да 21.00, у выхадныя – з 10.00 да 19.00. Пры сабе неабходна мець пашпарт ці іншы дакумент, які пацвярджае асобу. Кошт пракату для дарослых за гадзіну складзе 10 тыс. рублёў, для дзяцей да 18 гадоў – 5 тыс. рублёў, за суткі –25 тыс. і 15 тыс.рублёў, адпаведна. У наяўнасці ёсць канькі для фігурнага катання і хакейныя канькі (размер ад 38 да 45).
Любімым месцам адпачынку дарослых і маленькіх зэльвенцаў стала паркавая зона. Іх прываблівае роўны лёд на вадаёмах і адносны зацішак ад ветру. Зону адпачынку аблюбавалі і лыжнікі – яны катаюцца па пракладзеных тут трасах пасля працоўнага дня і ў выхадныя. Дзетвара для забавы выбірае высокую гару, з’яджае з яе вяршыні на санках і самаробных прыстасаваннях.
Актыўны зімовы адпачынак умацоўвае здароўе чалавека, спрыяе загартоўванню арганізма. Таму знайдзіце магчымасць, каб пакатацца на каньках ці лыжах або проста зрабіць пешую прагулку. Гэты час падорыць вам зарад бадзёрасці і добры настрой.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.