За безопасное детство

Ва ўмовах тэхнагеннай эпохі мы часта становімся сведкамі самых трагічных наступстваў надзвычайных сітуацый, у якія трапляюць нашы дзеці. Пагэтаму перад сям’ёй, навучальнымі ўстановамі, мясцовымі органамі ўлады, працоўнымі калектывамі, грамадскасцю стаіць задача забяспечыць падрастаючаму пакаленню бяспечныя ўмовы жыццядзейнасці.


Навыкі правільных паводзін
Як гэта ажыццяўляецца на справе? У Зэльвенскім сельсавеце дадзенае пытанне вынеслі на абмеркаванне пасяджэння выканкама, дзе была разгледжана работа мясцовай установы адукацыі–Бародзіцкага дзіцячага сада-пачатковай школы. Старшыня сельвыканкама Мікалай Гардзейка ў сваім выступленні падкрэсліў, што пытанні фарміравання бяспечнага і здаровага ладу жыцця дзяцей рэалізуюцца ў ходзе арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове. Зыходзячы з таго, што школа размешчана ў цэнтры аграгарадка, тым больш, недалёка ад яго галоўнай вуліцы, педагагічны калектыў адной з прыярытэтных задач па выхаванні правільных і бяспечных паводзін лічыць прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму. Настаўнікі пачатковых класаў вучаць дзяцей правілам дарожнага руху на факультатыўных занятках “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”, у пасля-ўрочны час. У групах дзіцячага сада навучанне праходзіць у час прагулак, чытання кніг, арганізацыі сюжэтна-ролевых гульняў, сустрэч з работнікамі ДАІ. Кожны год выхаванцы ўдзельнічаюць у раённым конкурсе на лепшую пастаноўку работы па папярэджанні дзіцячага траўматызму і займаюць прызавыя месцы.
Намеснік дырэктара ўстановы па вучэбна-выхаваўчай рабоце Лідзія Патаповіч адзначыла, што на належным узроўні арганізавана і работа па выкананні правілаў пажарнай бяспекі. На сценах калідораў школы вывешаны схемы эвакуацыі, вызначаны парадак дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і іншых надзвычайных сітуацый. Рэгулярна праводзяцца класныя гадзіны і індывідуальныя гутаркі. Частыя госці ў школе – работнікі РАНС.


Усе метады важныя
У правільным накірунку працуе ўстанова па ўмацаванні здароўя да-школьнікаў і малодшых школьнікаў. Дае свае вынікі дзейсны кантроль з боку адміністрацыі за работай педагогаў. Пастаянна наведваюцца ўрокі фізкультуры, заняткі ранішняй гімнастыкай, правяраецца выкананне рэжымных момантаў– усё гэта затым аналізуецца на пасяджэннях педсаветаў.
Забяспечана станоўчая дынаміка летняга аздараўлення дзяцей да-школьнага ўзросту. Добрыя вынікі даюць загартоўваючыя і прафілактычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца з улікам здароўя выхаванцаў, рэкамендацый медыкаў, умоў дзіцячага сада, а таксама фізкультурныя заняткі.
Адным з фактараў захавання здароўя дзяцей з’яўляецца рацыянальнае харчаванне. З мэтай яго патаннення і павышэння працэнта выканання натуральных норм штогод праводзіцца нарыхтоўка гародніны. 5 сямей сёлета забяспечаны бясплатнымі прадуктамі харчавання.
Станоўча ацэньваючы работу Бародзіцкага дз/с-ПШ, намеснік начальніка аддзела адукацыі Святлана Жабрак выказала некалькі слушных заўваг, над якімі педагагічнаму калектыву давядзецца працаваць. Некаторыя з іх уключаны ў рашэнне. У прыватнасці, неабходна весці актыўную адрасную асветніцкую работу з бацькамі дзяцей, якія маюць пэўныя за-хворванні. Рэгулярна папаўняць новым матэрыялам куткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці ў класах.
Перад сельвыканкамам пастаўлена задача сумесна з ДРБУ-118 каля Бародзіцкага дз/с-ПШ устанавіць дарожныя знакі “40 км” і “Дзеці”, а таксама знакі прыярытэту на перакрыжаваннях вуліц. Актывізаваць сваю работу павінна і аглядная камісія, асаблівую ўвагу ўдзяляючы сем’ям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Падводзячы вынікі абмеркавання пытання, усе зацікаўленыя службы сышліся на думцы: без забеспячэння бяспечнасці жыццядзейнасці дзяцей функцыянаванне школы немагчыма.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.