Хлебная навука – у спадчыну

1092 Дынастыямі настаўнікаў, урачоў, ваенных сёння, бадай, нікога не здзівіць. Іншая справа – дынастыя аграрыяў. У сям’і Парфенчыкаў з аграгарадка Елка вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў з пакалення ў пакаленне перадаецца любоў да працы на зямлі. У СВК “Сынкавічы” Парфенчыкаў называюць няйначай як гаспадарамі… сваёй справы і жыцця. Галава сям’і Валянцін Аляксандравіч прыйшоў у тады яшчэ саўгас імя XVIII партз’езда ў 70-х гадах услед за сваімі бацькамі. Працаваў вадзіцелем, а падчас уборкі сядаў за штурвал камбайна. Неаднаразова займаў прызавыя месцы па выніках раённых спаборніцтваў. Сёлета мужчына зноў у перадавіках жніва – у яго першае месца ў раёне сярод камбайнераў, занятых на “Лексіёнах” і “Джон Дзірах”. Жонка Валянціна Аляксандравіча Марына Андрэеўна з гаспадаркай знаёма таксама з маленства – і яе бацькі працавалі тут. Яна – бухгалтар, паважаны работнік сельгаскааператыва. 1094 Як і зерне дае ўсходы, толькі калі яго правільна пасадзіць і разумна даглядаць, так і звычка да працы і любоў да роднай зямлі прывіваецца з дзяцінства. Дзеці Парфенчыкаў сталі прадаўжальнікамі справы бацькоў. Малодшы сын Аляксандр не шукаў лёгкага хлеба ў горадзе, застаўся ў вёсцы. Працуе галоўным аграномам, з радасцю ўспамінае гады, калі дапамагаў бацьку на жніве. Працавітасць старэйшага Сяргея таксама спатрэбілася роднай гаспадарцы. Ужо больш за дзесяць гадоў хлопец праводзіць водпуск у вёсцы – ён за-дзейнічаны на перавозцы зерня. Сам – ваенны, жыве ў Слоніме. З ахвотай прымаюць аграрную традыцыю Парфенчыкаў і новыя члены сям’і. Так, жонка Аляксандра Вольга, ураджэнка Слоніма, уладкавалася ў СВК “Сынкавічы” аграномам-насенняводам. Спадзяецца, што іх з Сашам дзеці таксама звяжуць жыццё з хлебнай нівай. Бо калі сыны і дочкі ідуць па слядах бацькоў – значыць, прыклад дарослых быў годным для пераймання. Значыць, сям’я гэтая моцная не толькі працоўнай традыцыяй, але і павагай, і шанаваннем адзін аднаго. Алеся ШУМОВІЧ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.