Выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў прадстаўлялі Зэльвеншчыну на абласных творчых конкурсах імя Жыновіча і “Новыя імёны”.

2057 Журы конкурсу “Новыя імёны” высока ацаніла дэбют кларнетыста Германа Зубы. У малодшай узроставай групе яму прысуджана другое месца. Юны музыкант актыўна выступае на раённай сцэне. Займаецца хлопчык пад кіраўніцтвам Вольгі Генюш. Першая перамога на такім высокім узроўні для яго не толькі радасная па-дзея, але і стымул для ўдасканалення. Саксафаніст Ілья Мандрык у мінулым годзе быў у ліку ўдзельнікаў абласнога конкурсу імя К.Гор-скага. Сёлета ён стаў лаўрэатам III ступені ў “Новых імёнах”. Хлопчык асвойвае не толькі саксафон, але і піяніна, іграе ў аркестры духавых інструментаў. У старэйшай групе саксафаністаў Дып-ломам ІІІ ступені ад-значаны Дзмітрый Цярэшка. Юнак іграе ў духавым аркестры, пастаянна ўдзельнічае ў школьных канцэртах. Пасля заканчэння школы Дзмітрый плануе прадоўжыць вучобу ў музычным каледжы. Дамрыстка Аляксандра Тарасевіч і баяністка Наталля Сямёнчык – дыпламанткі І ступені адборачнага этапу рэспубліканскага конкурсу імя Жыновіча. У музычнай скарбонцы Сашы 9 дыпломаў, прывезеных з конкурсаў рознага ўзроўню. Дзяўчынка пры-знаецца, што заняткам музыкай адводзіць па некалькі гадзін у дзень. Таму і конкурсныя кампазіцыі заўсёды выбірае складаныя. На гэты раз віртуознае выкананне твораў было высока ацэнена журы. Наталля Сямёнчык пра свае дасягненні расказвае вельмі сціпла. Затое аб іх сведчаць штогадовыя конкурсныя выступленні юнай баяністкі. Пераацаніць здольнасці дзяўчынкі цяжка: добрая памяць і слых, высокая тэхніка і рытм і, канешне ж, стараннасць, памножаная на працаздольнасць. Алеся Лойка ўпер-шыню выступала ў сярэдняй групе на VIII абласным конкурсе юных піяністаў. Дзяўчынка выдатна адыграла сваю праграму. Таму і ацэнка журы была высокай. Сама ж вучаніца вельмі ўдзячна сваёй настаўніцы Наталлі Александровіч за падтрымку. Зэльвенскія вака-лісты заявілі пра сябе на конкурсе імя Гор-скага. Выступленне Дашы Карозы адзначана Дыпломам II ступені. У рэпертуары вучаніцы – класічныя і народныя песні, ва-кальнае і харавое вы-ступленні, творы на беларускай і рускай мовах. Наступны канкурсант Багдан Гаўрылік прызнаецца, што вельмі любіць сцэну. За заняткамі музыкай не заўважае часу. Па словах настаўніцы Анжалікі Гурынай, у Багдана – прыродныя голас і слых, ноты “бярэ” чыста з першага разу. Журы конкурсу ацаніла і майстэрства настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі Вольга Генюш, Наталля Александровіч, Аляксандр Сямёнчык, Людміла Латош, Алена Кніга і Алена Мурына. Людміла ПОПКА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.