Выбар на карысць народа

Выбар  на карысць народа

У нядзелю, 23 сакавіка 2014 года, на Зэльвеншчыне, як і ва ўсёй краіне, прайшлі выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання. На тэрыторыі нашага раёна працавалі 18 выбарчых участкаў.  Яўка выбаршчыкаў склала 90,3 % – гэта 12 тысяч 364 чалавекі. Датэрмінова прагаласавалі 42,1% зэльвенцаў. Усяго ў спісы выбаршчыкаў на мясцовых выбарах было ўключана 13 тысяч 687 чалавек.

Аналізуючы ход выбарчай кампаніі на Зэльвеншчыне, старшыня раённай выбарчай камісіі Святлана Ксянжук адзначыла, што прайшла яна арганізавана і па-дзелавому. Падрыхтаваныя камісіямі матэрыялы пра кандыдатаў у дэпутаты ў значнай ступені палепшылі ўзровень інфармаванасці выбаршчыкаў. 

У час наведвання выбарчых участкаў непасрэдна ў асноўны дзень выбараў было мнагалюдна, адчуваўся святочны настрой. Галоўнымі крытэрыямі, якімі кіраваліся зэльвенцы пры выбары дэпутатаў, былі канкрэтныя справы і рэальны аўтарытэт народнага выбранніка. А яшчэ, адзначалі выбаршчыкі, каб чалавек быў вядомы і паважаны, займаў актыўную жыццёвую пазіцыю, быў гатовы выслухаць і дапамагчы.

Выбар  на карысць народаВыбар  на карысць народаВыбар  на карысць народаВыбар  на карысць народаВыбар  на карысць народа

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.