Вясковая ўмеліца Антаніна Пянцяк адзначыла юбілейны дзень нараджэння

8359

Дом №32 па вуліцы Школьнай у аграгарадку Галынка. Акуратна пафарбаваны плот, роўненька зелянее пасаджаны агарод, вабяць водарам кветкі. Пражывае тут народны майстар Рэспублікі Беларусь Антаніна Пянцяк.

Гаспадыня дома ветліва сустракае гасцей на парозе: да яе завіталі ўдзельнікі клуба майстроў «Натхненне» і народны ансамбль песні «Званочкі». Чарговай нагодай наведаць Антаніну Пятроўну стаў яе юбілей. Хаця, як прызнаецца імянінніца, самой не верыцца, што за плячамі засталося цэлых 75 год. Але што ж зробіш: гады, як у той песні, што спявала Зы-кіна, быццам птушкі…
Імя ўмеліцы знаёма многім зэльвенцам і жыхарам іншых раёнаў. А справа ўся ў тым, што Антаніна Пянцяк ахвотна дае майстар-класы па ткацтве і прадзіве на раённых і абласных святах. Сваё ўменне жанчына перадае і школьнікам, якія займаюцца ў гуртках у Дзярэчынскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры.
У дзень свайго нараджэння Антаніна Пятроўна з удзячнасцю прымала цёплыя словы віншаванняў. Госці шчыра жадалі юбілярцы добрага здароўя, даўгалецця, творчага натхнення і ўручылі падарунак. А яшчэ падрыхтавалі невялікі канцэрт.
Наталля МАЦЮК.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.