Вярнуўся ў Зэльву век даўно мінулы…

1079 Зэльвенцы надзвычай беражліва ставяцца да традыцый і старадаўніх звычаяў. Таму святы, якія ладзяцца на нашай зямлі, заўсёды праходзяць вельмі цікава і запамінальна. Гэта ў чарговы раз пацвердзіў наш знакаміты Ганненскі кірмаш, які гучна, з асаблівым размахам прайшоў у мінулыя выхадныя. Атрымалася ўсё на славу дзякуючы вялікай падрыхтоўчай рабоце, у якой былі задзейнічаны ўсе арганізацыі, прадпрыемствы, установы раёна пры актыўнай падтрымцы прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесу, саміх зэльвенцаў. 1080 Акунуцца ў атмасферу свята жыхары і госці пасёлка маглі пачынаючы з пятніцы. Воднае шоу, канцэрт з удзелам беларускіх зорак Яўгенія Слуцкага і Сашы Нэма, святочны феерверк толькі разахвоцілі ўдзельнікаў кірмашу, якія з нецярпеннем сталі чакаць наступнага дня – што яшчэ незвычайнага падрыхтавалі для іх арганізатары? Суботнія мерапрыемствы таксама не расчаравалі. Кірмашовыя дзеі гледачы нездарма празвалі відовішчам, годным караля, – захапленне і цікавасць на свяце выклікала практычна ўсё: насычаная і разнапланавая праграма, арыгінальнае афармленне гандлёвых кропак, падворкаў, майстар-класы, унікальныя вырабы завітаўшых на кірмаш рамеснікаў, катанне на конях, стылізаваныя касцюмы зэльвенцаў і многае іншае. 1078 Ужо з раніцы плошча гудзела і кіпела. Народ чакаў адкрыцця свята. І вось прагучалі першыя ўрачыстыя акорды… Тэатралізаванае прадстаўленне пачалося. Разаграваць публіку выйшлі “людзі-веліканы” з тэатра “Берсерк” (г. Мінск). Разнастайныя трукі ў іх выкананні пазабавілі нават самага спакуслівага гледача. Затым на кірмашовы “карнавал” прывітаць гасцей выйшаў сам князь Сапега. Гандляры польскія, брэсцкія, прадаўцы тканіны з Вільні, майстры-рамеснікі з усяго свету, купцы з гарачай Турцыі і Ельні – адкуль толькі не прыязджалі госці на кірмаш! Купляць, гуляць і весяліцца ня-стрымна – Сапегаў загад удзельнікі сучаснага кірмашу выканалі на выдатна. На працягу ўсяго дня эпіцэнтр мерапрыемства перамяшчаўся з аднаго кутка пасёлка ў другі. Кожны стараўся не ўпусціць ніводнай дзеі. Дарагія чытачы, у бліжэйшых нумарах “Працы” мы падрабязна раскажам аб кожным “пункціку” святочнай праграмы, кожным мерапрыемстве. Сачыце за інфармацыяй. 1077 Алеся ШУМОВІЧ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.