Возле воды и без беды

Возле воды и без беды

     Сімвалічна склалася, што 19 студзеня, на Вадохрышча, сваё прафесійнае свята адзначаюць выратавальнікі. Як і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, яны таксама выратоўваюць чалавечае жыццё – толькі не з вогненнай стыхіі, а воднай. 

    Возле воды и без беды

    На выратавальнай станцыі АСВОДа ў зімовы перыяд назіраецца некаторае зацішша. На вадасховішчы ўсталяваўся моцны лёд. Па кантрольных замерах яго таўшчыня дасягае больш за 20 см. Але гэта не значыць, што выратавальнікі ў дадзены перыяд сядзяць без справы. Кожны дзень на вадаёме бывае шмат аматараў падлёднай лоўлі рыбы, таму дзяжурная змена з раніцы да заходу сонца кантралюе акваторыю. Акрамя гэтага, выратавальнікі рамантуюць вадалазную і спецыяльную тэхніку, на штодзённых занятках і трэніроўках шліфуюць сваё прафе-сійнае майстэрства. Нягледзячы на маразы, рэгулярна праводзяцца спускі вадалазаў пад ваду. Начальніка станцыі Аляксандра Бойку і яго падначаленых мы і засталі на занятках па выратавальнай падрыхтоўцы.
– Наша галоўная задача, – гаворыць Аляксандр Якаўлевіч, – папярэдзіць гібель людзей на замацаванай за намі акваторыі вада-сховішча.– Крытычны час знахо-джання чалавека пад вадой – 5 хвілін, таму яго жыццё залежыць ад прафесіяналізму і зладжанасці нашых выратавальнікаў. Каб хутка прыйсці на дапамогу, трэба пастаянна трэніравацца. Зараз, напрыклад, мы адпрацоўваем тэхніку выратавання з дапамогай спецыяльных сродкаў. Дарэчы, сёлета мы будзем поўнасцю забяспечаны вадалазным і выратавальным абсталяваннем. Перад новым годам для нашай станцыі, як і многіх іншых, выдзелена выратавальная дошка, з дапамогай якой можна хутка і бяспечна дабрацца да пацярпелага на крохкім лёдзе. Таксама мы атрымалі кампрэсар і гідракасцюм сухога тыпу, які дазваляе пагружацца пад ваду нават пры моцных маразах.
Варта адзначыць, што сваё прафесійнае свята зэльвенскія выратавальнікі сустракаюць з добрымі паказчыкамі. Па выніках мінулага года наша станцыя ўвайшла ў тройку лепшых на Гро-дзеншчыне. На кантралюемай акваторыі вадасховішча не адбылося ніводнага няшчаснага выпадку. Дзякуючы ўмелым і дакладным дзеянням выратавальнікаў папярэджаны 163 няшчасныя выпадкі на вадзе. Адзін чалавек быў выратаваны ад гібелі. На 22 мільёны рублёў аказана паслуг па правядзенні падводна-тэхнічных работ – гэта ў асноўным праверка і ачыстка ад смецця акваторыі вакол пляжаў.
    У паўсядзённай дзейнасці работнікі станцыі падтрымліваюць цесныя сувязі з супрацоўнікамі аддзелаў унутраных спраў, па надзвычайных сітуацыях, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. З’яўляючыся структурным падраздзяленнем Беларускага таварыства выратавання на водах, сумесна са старшынёй раённай арганізацыі АСВОД Янінай Цяслоўскай праводзяць па-стаянную прафілактычна-растлумачальную работу сярод насельніцтва, ва ўстановах адукацыі, на прадпрыемствах і ў арганізацыях. 
Як адзначыў Аляксандр Бойка, літаральна кожны работнік заслугоўвае слоў удзячнасці за добрасумленныя адносіны да справы. Сам начальнік працуе на станцыі 25 гадоў, мае кваліфікацыю вадалаза першага класа. Пад вадой правёў звыш тысячы гадзін. За гады працы падрыхтаваў выдатную змену – вадалазаў-выратавальнікаў першага класа     Аляксандра Марцуту і Віталія Янулевіча, Сяргея Коніка і Юрыя Ляскевіча (маюць другі клас), Алега Баравога (трэці клас).
     З першых дзён арганізацыі станцыі працуе медыцынскай сястрой Ніна Шчамялёва. Акрамя прафесійных навыкаў, адказнага стаўлення да прафесіі, Ніна Іванаўна з’яўляецца душой калектыву. Працавітасцю і дысцыплінаванасцю вызначаецца і медыцынская сястра Валянціна Булак. 
    Матарысты Дзяніс Хадакоўскі, Анатоль Макарэвіч і навічок Аляксандр Кішнеўскі не толькі ў належным тэхнічным стане падтрымліваюць плаўсродкі, але і таксама гатовы ў любы час прыйсці на выратаванне чалавека. Ветэраны ахвотна перадаюць свой багаты вопыт маладым работнікам.
У мінулым годзе каманда станцыі ў складзе вадалазаў Аляксандра Марцуты, Юрыя Ляскевіча і матарыста Аляксандра Кішнеўскага на абласных спаборніцтвах па выратавальным мнагабор’і заняла трэцяе месца.
–Трэба прызнацца, што работа ў нас не з лёгкіх,– расказвае вадалаз Віталій Янулевіч. – Бачнасць на нашых вадаёмах, прыкладна, каля 0,5 – 1 м. Пры такіх умовах (у час пошуку тапельца) цяжка арыентавацца пад вадой: можна збіцца са шляху, хадзіць па кругу. Накірунак руху нам задаецца з выратавальнага катара ці берага. Гэта робіцца з дапамогай фала, спецыяльнага троса, адзін канец якога мацуецца да скафандра вадалаза, другі, часцей за ўсё, трымае матарыст.
– Я трапіў у дружны калектыў, – шчыра прызнаецца малады матарыст Аляксандр Кішнеўскі. – Тут пануе не столькі дысцыпліна, колькі агульнае разуменне сітуацыі. Кожны з нас добра ведае свае абавязкі і стараецца прафесійна іх выконваць. Я, напрыклад, павінен хутка і дакладна даставіць вадалаза да месца здарэння. Па першым трывожным сігнале мы спяшаемся на дапамогу…

 

 

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.