Внимание к детям у каждого своё

Работнікі цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэк арганізавалі збор кніг, канцылярскіх і пісьмовыхи прыналежнасцей, цацак для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў, а таксама тых, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры і наведваюць цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

 

Внимание к детям у каждого своё   

 

Першымі праявілі ініцыятыву і адкрылі выставу-шкатулку, прыстасаваную для гэтай мэты, самі бібліятэкары. Ніна Сончык, намеснік дырэктара ЦБС, і Валянціна Масюк, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі, падарылі дзецям каляровыя размалёўкі і алоўкі, мяккія цацкі, якія адразу ажывілі куточак. Нераўнадушныя наведвальнікі, пастаянныя чытачы, актывісты ўсіх мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў бібліятэцы, – Таццяна Панасік, Вольга Драчова, Алена Новік, Лідзія Юргель, Галіна Рагоўская, папоўнілі асартымент пісьмовых прыналежнасцей. Таксама ў шкатулцы з’явіліся прыгожыя ілюстраваныя кніжкі для дзяцей дашкольнага ўзросту, цікавыя і праграмныя – для вучняў старэйшых класаў. 
На днях бібліятэкары дзіцячай раённай бібліятэкі сумесна з удзельнікамі лялечнага гуртка падрыхтавалі і паказалі дзецям з сацыяльнага прытулку і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама маладым людзям, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, спектакль “На востраве бывае ўсё”. Казачныя героі акцэнтавалі ўвагу на станоўчых рысах характару, добрых паводзінах, нагадалі, як важна помніць аб малодшых братах і сёстрах, сябрах, дапамагаць слабейшым і хворым, а таксама тым, хто па нейкіх абставінах апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Юныя артысты парадавалі прысутных вясёлымі песнямі і вершамі.
Бібліятэкары выказваюць падзяку ўсім, хто далучыўся да акцыі, і спадзяюцца, што ў асобе чытачоў знойдуць неабыякавых і нераўнадушных людзей.
 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.