Ветеран Великой Отечественной войны Иван Якуш из д.Деречин отметил 93 день рождения

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар аграгарадка Дзярэчын Іван Сямёнавіч Якуш нядаўна адзначыў 93 гады з дня нараджэння. Яго добра ведаюць і паважаюць жыхары гэтага населенага пункта. Больш за 40 гадоў ён настаўнічаў у мясцовых школах, пагэтаму многія дзярэчынцы і жыхары навакольных вёсак з’яўляюцца яго былымі вучнямі. Нягледзячы на сталы ўзрост, Іван Сямёнавіч заўсёды трымаецца бадзёра, прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

 

Ветеран Великой Отечественной войны Иван Якуш из д.Деречин отметил 93 день рождения

 

Цёпла віншавалі ветэрана з днём нараджэння работнікі Дзярэчынскага сельскага Дома культуры і раённага Дома рамёстваў: яны ўручылі паважанаму чалавеку памятныя падарункі і арганізавалі для яго невялікі канцэрт. Ад такой увагі вочы Івана Сямёнавіча засвяціліся радасцю: прыемна, калі пра цябе помняць і шануюць.  
Іван Якуш – адзін з нямногіх застаўшыхся ў жывых ветэранаў, хто ваяваў у першыя, самыя цяжкія дні Вялікай Айчыннай вайны.
У час тэрміновай службы Іван Якуш пасля вучобы ў артылерыйскай палкавой школе малодшых камандзіраў быў накіраваны ў 311-ы ордэна Чырвонага Сцяга гаўбічна-артылерыйскі полк, які дыслацыраваўся на Гродзеншчыне, у вёсцы Дзярэчын. На ўзбраенні палка ў той час знаходзіліся самыя моцныя 150-міліметровыя гаўбічныя гарматы. У канцы красавіка 1941-га, згодна з планам вайсковай вучобы, быў накіраваны ў летнія лагеры, якія размяшчаліся непадалёку ад дзяржаўнай мяжы з Польшчай. Вучэбныя заняткi змянялiся работамi па ўзвядзенні рубяжу пагранiчнай абароны.
Але мірная служба працягвалася нядоўга. На вайсковы лагер, як і на іншыя месцы дыслакацыі савецкіх войск і гарады, на досвітку 22 чэрвеня 1941 года абрушылася сапраўднае мора агню. Няспынна бiла нямецкая варожая артылерыя, раз-пораз над пазіцыямі праносiлiся дзясяткi самалётаў, нёсшых смерць і разбурэнне.
– На першай пазіцыі мы пратрымаліся дзень,– успамінае ветэран,– але сілы былі не роўныя. Вораг пастаянна кідаў у бой усё новыя воінскія часці. Боль за страты, злосць на ворага прыдавалі моцы.
У палку, у якім служыў Іван Якуш, заставалася ўсё менш людзей: хто загінуў падчас бамбёжак і баёў, хто пасля Беластока прым-кнуў да іншых вайсковых часцей. Хутка і ён сам трапіў у калону, якая рухалася ў бок Навагрудка. Разам з вайскоўцамі ішло шмат бежанцаў. З кожным днём станавілася ўсё цяжэй: заканчваліся прадукты харчавання, боепрыпасы. Калону пастаянна бамбіла нямецкая авіяцыя. Іван Сямёнавіч са слязамі на вачах успамінае страшную пераправу праз раку Нёман, падчас якой загінулі і патанулі сотні людзей. З вялікімі стратамі дайшлі да Навагрудка. Там, разбіўшыся на невялікія групы, накiравалiся ў глыб ужо акупiраванай Беларусi. У адным з населеных пунктаў нарваліся на немцаў. Завязаўся кароткі бой, пасля якога Іван Сямёнавіч трапіў у нямецкі палон. Працяглы час знаходзіўся ў лагеры для ваеннапалонных, дзе не раз быў на валаску ад смерці. Штодзень фашысты расстрэльвалі кожнага чацвёртага. Івану Якушу шанцавала: яму амаль заўсёды выпадала быць другім.
Пасля вызвалення лагера саюзнікамі Іван Сямёнавіч вярнуўся на бацькаўшчыну – у вёску Савічы, што на Гомельшчыне. Праз некаторы час вырашыў наведаць месца былой воінскай службы. Радаснай атрымалася сустрэча з дзярэчынцамі: прыехаў на тыдзень, а застаўся на ўсё жыццё. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.