Весенние дни у работников СПК «Голынка» проходят в заботах

Непрыкметна, у штодзённых клопатах, пралятаюць веснавыя дні. Рытм жыцця ў вёсцы ядомы: з раніцы да вечара земляробы знаходзяцца ў полі, а кожная работа – неадкладная. У гаспадарцы праводзіцца падкормка культур, іх хімпраполка, падсеў мнагалетніх траў, выконваецца шмат іншых работ.

 

Здаецца, было б яшчэ з дзясятак трактараў, і ім знайшлася б работа, – адзначае галоўны аграном СВК “Галынка” Мікалай Бяляўскі. – Каб атрымаць запланаваны ўраджай зерневых і прапашных культур, усё трэба зрабіць своечасова.
У дзень нашага прыезду механізатар Дзмітрый Лоска (на здымку)  ў в.Дзярэчын завяршаў пасадку бульбы насельніцтву.

 

 Весенние дни у работников СПК "Голынка" проходят в заботах  

 

На першым і другім вытворчых участках гэта работа ўжо праведзена. Цяпер Сяргей Карэнка рыхтуе трактар і граблі да нарыхтоўкі сена, а Сяргей Залеўскі з Іванам Марцішыкам займаюцца падкормкай азімых зерневых культур. Механізатары Юрый Грышчук, Іван Раманенка і Арцём Аласюк з вадзіцелямі Сяргеем Сліжом і Уладзімірам Кандрацікам правялі хімпраполку яравых зерневых і зернебабовых культур на 740 га (90%), кукурузы – на 465 га (67%) і цукровых буракоў – на 466 га (159%).
Сенажаці сельгаскааператыва займаюць 1510 га. Акрамя таго, 210 га адведзена пад свірэпіцу (з якіх 20 га пасеяна на насенне), 99 – выкарыстоўваецца пад пашу, 43 – пойдзе на падкормку жывёле. З 48 га механізатар Іван Вішнеўскі з вадзіцелямі Сяргеем Ламекам, Аляксандрам Сончыкам і Валянцінам Сліжом нарыхтавалі 562 т сіласу. Па словах галоўнага агранома, сёлета для грамадскага статка гаспадаркі неабходна нарыхтаваць 1816 т сена і 12157 т сенажу. Да пачатку сезона корманарыхтоўкі падрыхтаваліся загадзя: да работы гатовы прыступіць усе 4 корманарыхтоўчыя камбайны, навясныя касілкі, прэс-падборшчыкі, граблі і іншая тэхніка.

 

Весенние дни у работников СПК "Голынка" проходят в заботах

 

Прыступілі да нарыхтоўкі сенажу з люцэрны. Механізатары Віктар Якубеня (на здымку), Сяргей Якубоўскі і Міхаіл Рахунок на трактарах з навяснымі касілкамі займаюцца касьбой траў першага ўкосу.

 

Весенние дни у работников СПК "Голынка" проходят в заботах  

 

Віктар Марчук працуе на трактары з прэс-падборшчыкам, а яго калега Міхаіл Шкнай займаецца абмоткай рулонаў плёнкай. За якасцю работ пільна сочаць сам старшыня сельгаскааператыва Яўгеній Грэцкі і яго памочнікі – намеснік Аляксандр Мацкевіч, галоўны аграном Мікалай Бяляўскі і галоўны заатэхнік Уладзімір Бадзяк.
Асаблівая ўвага пры правядзенні корманарыхтоўчых работ удзяляецца ахове працы. У рабоце з поўнай аддачай зацікаўлены як члены корманарыхтоўчага атрада, так і кіраўніцтва гаспадаркі, якое своечасова паклапацілася аб забеспячэнні людзей спецвопраткай, тэхнікі – медыцынскімі аптэчкамі, сродкамі пажаратушэння і іншымі неабходнымі рэчамі. Загадчыца сталовай Алена Алешка і яе памочніцы Алена Міхалік, Алена Літвінчык і Вера Буцько рыхтуюць і дастаўляюць да месца работ гарачыя абеды і падвячоркі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.