Вчера, сегодня, завтра

IMG_7902 Таіса БІЧ, прыёмная маці: – Шырокае развіццё ў Беларусі атрымалі сямейныя формы ўладкавання на выхаванне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Дзеці з неблаганадзейных сям’яў аддаюцца не ў інтэрнаты і дзіцячыя дамы, а ў замяшчальныя сем’і. Менавіта такая абстаноўка спрыяе хутчэйшай адаптацыі, псіхалагічнай акліматызацыі, развіццю дзіцяці. За апошнія тры гады (менавіта столькі ў мяне жывуць прыёмныя дзеці – дзяўчынка і два яе брацікі) я на сваім уласным прыкладзе адчула значную дзяржаўную падтрымку, якая аказваецца прыёмным сем’ям. У матэрыяльным плане прадугледжана, каб работа прыёмных бацькоў аплачвалася, а на кожнае дзіця налічвалася грашовая дапамога. Акрамя таго, мы адчуваем пастаянную падтрымку і разуменне з боку мясцовай улады, сельгаскааператыва, устаноў адукацыі і аховы здароўя. Ёсць у нас і шэфы – СВК “Галынка” і райветстанцыя. Для кожнай прыёмнай маці заканадаўча прадугледжаны працоўны водпуск. Прафесійнае педагагічнае суправа-джэнне нашай прыёмнай сям’і ажыццяўляюць спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму (сацыяльныя педагогі, псіхолагі, настаўнікі пачатковых класаў). Дзярэчынскі дз/с-СШ прымае актыўны ўдзел у выхаванні дзяцей, яны ўдзельнічаюць у самадзейнасці, наведваюць гурткі па інтарэсах, заняткі ў музычнай школе. Як педагог, лічу, што прыёмным дзецям трэба даць не толькі пяшчоту і клопат, але і выхаванне, дапамагчы атрымаць адукацыю. Безумоўна, гэта не так проста, як можа падацца на першы погляд. Прыёмным бацькам неабходна мець запас педагагічных і псіхалагічных ведаў, валодаць рознабаковымі прафесійнымі навыкамі, вытрымкай. Веды папаўняем на курсах і занятках метадычных аб’яднанняў прыёмных бацькоў, якія арганізуюцца сектарам па ахове дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму, сацыяльна-педагагічным цэнтрам. Сёння ў нас моцная і дружная сям’я, якая жыве сваімі клопатамі і маленькімі радасцямі. Запісала Людміла ПОПКА.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.