На Зэльвеншчыне адсвяткавалі «Зялёную гулянку»

Да вечара ад ранку гула «Зялёная гулянка»! Сёлета да экалагічнага мерапрыемства зноў далучылася карэспандэнт «Працы». Расказаць пра грандыёзную «Зялёную гулянку» – гэта, як кажуць, «аб’яць неаб’ятнае». Таму аўтар выдзеліла 5 важкіх прычын, чаму нельга было прапусціць гэтае свята.

ЗАРАДЗІЦЦА ФІЛАСОФСКІМІ ДУМКАМІ Наколькі часта мы задумваемся пра экалагічны стан нашай планеты? Пра лёс беларускіх лясоў, палёў, азёр і рэк? Як будуць жыць нашы нашчадкі праз пару дзясяткаў гадоў? Мяркую, што сёння сярод нас яшчэ не так многа людзей, якім гэтая праблема не дае спакою па начах. Аднак прыхільнікаў зялёнага руху з кожным годам становіцца ўсё больш, у тым ліку і ў нас на Зэльвеншчыне. «Organic party», або як яе пераклалі арганізатары на беларускую мову – «Зялёная гулянка», што прайшла ў мінулыя выхадныя ў фермерскай гаспадарцы «Верас», на прыкладзе паўсядзённага быту кожнага з нас прадэманстравала, як беражліва адносіцца да навакольнага асяроддзя, паважаць культурныя традыцыі, адмовіцца ад празмернага спажывання матэрыяльных каштоўнасцей. У рамках мерапрыемства было агучана шмат іншых цікавых думак наконт зялёных тэхналогій. «Еш арганічна!» – заклікалі арганізатары: ужывай карысныя, экалагічна чыстыя прадукты, выкарыстоўвай традыцыйныя рэцэпты і спосабы прыгатавання, еш павольна, не спяшаючыся, атрымлівай асалоду! «Працуй арганічна!» – будуй дамы з улікам зялёных тэхналогій, выкарыстоўваючы экалагічныя матэрыялы і ўлічваючы энергаэфектыўнасць. Эканамічна расходуй ваду, выкарыстоўвай альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Не ўжывай угнаенні і пестыцыды ў сельскай гаспадарцы і г. д. «Адпачывай арганічна!» Аграэкатурызм – гэта магчымасць не толькі адпачываць на прыродзе ў гармоніі з ёю, але і знаёмства з традыцыйным бытам, рамёствамі, абрадамі, фальклорам, кухняй пэўнай мясцовасці. «Твары арганічна!» – працуй з арганічнымі рэчывамі, стварай па-сапраўднаму «смачныя» рэчы ў фізічным і эстэтычным сэнсе. На тэрыторыі сядзібы было задзейнічана адразу пяць тэматычных секцый: «Універсітэт зялёнай філасофіі», «Organic Art», «Экаежа», «Рамесны падворак», «Дзіцячая пляцоўка». ПАЗНАЁМІЦЦА З ЗОРКАМІ БЕЛАРУСКАГА АГРАТУРЫЗМУ На мера-прыемстве быў прэзентаваны паспяховы досвед гаспадара Яўгена Красноў-скага з аграся-дзібы «Альхова», што ў Ваўкавыскім раёне, і гаспадыні Яўгеніі Бунас – сядзіба «Валерыя» Камянецкага раёна. Яўгенія, як кі-раўнік арганізацыі «Франс Груп», падзялілася вопытам вя-дзення арганічнай сельскай гаспадаркі, звязанай з вырошчваннем слімакоў і прасоўваннем фермерскага прадукту. Наогул, на «Зялёнай гулянцы» шмат разважалі пра магчымасці зялёнага будаўніцтва і вя-дзення зялёнай гаспадаркі – па гэтых важных тэмах прайшлі майстар-класы і семінары. У якасці гасцей свята на Зэльвеншчыну прыехалі гаспадары аграсядзібаў, вытворцы экапрадукцыі, гастраномы, рамеснікі і іншыя. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка: «Мы павінны навучыцца жыць у згодзе з тым, што нам пакінулі продкі, і думаць аб тым, што застанецца нашчадкам. Таму варта вучыцца новым экалагічным прыёмам». Валянцін Міхайлавіч пажадаў прысутным, каб мерапрыемства набыло ўстойлівы характар развіцця і садзейнічала набыццю новых зносін – на Зэльвеншчыне цікавая культура і традыцыі. У рамках праекта «Эканевідаль» Беларускі саюз дызайнераў прэзентаваў арт-пляцоўку «Востраў Пасхі». З падручных экаматэрыялаў канструктары за тры дні стварылі свае ўласныя статуі «мааі». Над праектаваннем «вострава» і яго другіх арт-аб’ектаў працавалі восем таленавітых дызайнераў. «У апошні час экадызайн – у асобым трэндзе. З падручных арганічных рэчаў можна стварыць сапраўды нешта прывабнае, непаўторнае. Гэта той яскравы прыклад, што пацвярджае: мастацтва і грошы – рэчы зусім розныя», – адзначаюць дызайнеры.
ПАБАЧЫЦЬ ДЗІЎНЫЯ САДЫ, ДЗЕ ГУЛЯЮЦЬ ПАЎЛІНЫ – Мы нібы ў Швейцарыі! – Тая ж думка і ў мяне прамільгнула, – дзеляцца ўражаннямі госці, гуляючы па зялёных садах.
Вядучыя гулянкі не раз называлі аграсядзібу «Верас» райскім куточкам – настолькі арганічна і з густам тут усё добраўпарадкавана. Дэндрарый налічвае каля 250 відаў дрэў і хмызнякоў! Каля вадаёмаў паважна гуляюць паўліны. На тэрыторыі сядзібы то тут, то там сустракаюцца і статычныя элементы садова-паркавага дызайну: беласнежныя статуі, акуратныя лавы і нават фантан! Але асабліва сваёй велічнасцю ўразіў карабель. Дарэчы, сядзібу «Верас» лепш адзін раз самому пабачыць, чым пра яе чуць або чытаць. Цяжка паверыць, што літаральна 26 год таму на гэтым месцы было поле ды балота. Сёння «Верас» – адна з найвядомейшых беларускіх аграсядзібаў, якая таксама з’яўляецца фермерскай гаспадаркай. Яе ўладальнікаў, Ірыну і Міхаіла Макеяў, справядлі-ва можна лічыць роданачальнікамі аграэкатурызму ў Беларусі.
ПАСМАКАВАЦЬ СЛІМАКОЎ ПА-БУРГУНДСКУ Слімакі – экалагічна чысты, багаты на карысныя кампаненты прадукт. Дыетычны далікатэс не ўтрымлівае тлушчу і халестэрыну, а яго смак чымсьці нагадвае грыбы. Запазычыўшы вопыт у французскіх калег, сямейства Рабковых з Карэліцкага раёна наладзіла свой бізнес. Уладзімір і Вікторыя – гаспадары фермерскай гаспадаркі «RATOV» – за год вырошчваюць каля 5 тон вінаградных смаўжоў, 3 тоны з якіх ідуць на экспарт, астатняя частка выкарыстоўваецца дзеля прадаўжэння патомства. На «Зялёнай гулянцы» сямейная пара гатавала слімакоў па-бургундску. Пачаставацца далікатэсам адважыліся многія – і не пашкадавалі! Гасцям прапаноўвалі сэт у камплекце з віном і багетам.
НАБЫЦЬ НОВЫХ СЯБРОЎ І СУСТРЭЦЦА З БЫЛЫМІ Атмасфера свята хутчэй нагадвала цёплую сустрэчу даўніх сяброў. А калі і былі незнаёмыя госці – іх тут жа прадстаўлялі адзін аднаму. Гаспадары аграсядзіб, прадпрымальнікі, фермеры, рамеснікі і майстры, гастраномы, журналісты… Каго тут толькі не было! І кожны прыехаў з нейкай цікавай ідэяй.
Вядомы спецыяліст у галіне кулінарнай справы Алесь Белы прэзентаваў кнігу «Сакатала бочачка» – праўдзівую гісторыю беларускіх напояў. У сваім вы-ступленні аўтар разважаў, якім чынам можна вярнуць у кантэкст сучаснасці забытыя традыцыі, чаму беларусы не адстаялі сваё права на папулярныя сёння ва ўсім свеце брэнды «Старка», «Зуброўка» і інш. Аматарам аўтэнтычнай, экалагічна чыстай нацыянальнай кухні была прадстаўлена брашура «Крамяніцкі вузельчык». Вучні Князеўскай СШ сабралі ўнікальныя рэцэпты страў беларускай кухні пачатку–сярэдзіны ХХ ст., што былі ва ўжытку жыхароў Крамяніцкага і Зэльвен-скага паветаў. Галушкі, гарбузянка, квас на кіслым малацэ, мачанка… Адметнасць такіх страў заключаецца ў даступнасці інгрэдыентаў і прастаце прыгатавання. Школьнікі частавалі гасцей прыгатаванымі стравамі. Гасцям прыйшлося даспадобы музычнае выступленне Зміцера Вайцюшкевіча, якое хутчэй нагадвала канцэрт-дыялог: песні на вершы беларускіх паэтаў, уласныя разважанні, жарты – было ўтульна і неяк па-сапраўднаму цёпла, нягледзячы на асенні дзень. Музыка прывёз з сабой не толькі добры настрой, але і свой любімы грыбны ласунак – рыжыкі.
Для дзяцей на пряцягу ўсяго дня працавалі дзве гульнёвыя пляцоўкі – стылізаваная і больш сучасная – з атракцыёнамі. Шмат было ахвотнікаў пакатацца на конях. Цэлы дзень рамесныя падворкі прапаноўвалі экалагічна чыстую прадукцыю. Развітвалася гулянка фінальнымі акордамі этнічнай музыкі.
Гасцей настолькі ўразіла свята, што яны дасылаюць на пошту рэдакцыі свае каментарыі.
Людміла ГАЛАСКО, г.п.Зэльва: – Мяне, як гаспадыню, больш за ўсё ўразіла прадстаўленая князеўскімі школьнікамі дэгустацыя кулінарных страў, падрыхтаваная ў рамках рэа-лізацыі праекта «Князеўскі вузельчык». Усіх жадаючых частавалі беларускімі стравамі, раздавалі буклеты з іх рэцэптамі. Цікава было і на прэзентацыі кнігі «Сакатала бочачка» эксперта беларускай кухні Алеся Белага. А яшчэ я не пра-мінула нагоды, каб не купіць на «Зялёнай гулянцы» лячэбны чайны збор. Галіна ШМЫРОВА, г.п.Зэльва: – Свята ў «Верасе» мне вельмі спадабалася. Вялікае ўражанне пакінула сама аграсядзіба з цікавымі малымі архітэктурнымі формамі, якія як нельга лепей упісаліся ў ландшафт. Цікава было паслухаць фермераў-гасцей, што дзяліліся сваім вопытам, расказвалі, чым яны жывуць. Слухаючы іх, станавілася зразумелым: гэта фанаты сваёй справы. Аграсядзіба «Альхова» пачаставала смачнымі пірагамі з гарбатай. Пасмакаваўшы, купіла ўпакоўку такога чаю. Зараз дома з асалодай п’ём яго ўсёй сям’ёй. Мяркую, што доўга буду памятаць смак духмянага, спечанага па старажытнейшым рэцэпце на заквасцы, хлеба. Яму няма роўных нідзе! Наогул, сама атмасфера свята была вельмі добразычлівай. Нагулялася, надыхалася свежым паветрам і дамоў прыехала з пачуццём стомленасці… прыемнай».
Кацярына СЯРГЕЙ.
Вам может быть интересно
2 комментариев
  1. izabella says

    здорово!

  2. ane4ka says

    Было очень интересно, и даже погода не испортила веселье!

Reply To izabella

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.