В Зельве состоялось выступление эстрадного духового оркестра управления внутренних дел Гродненского облисполкома
Напярэдадні 9 Мая ў раённым Доме культуры адбылося выступленне эстраднага духавога аркестра ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. Спецыяльна да 67-гадавіны Вялікай Перамогі музычны калектыў падрыхтаваў канцэртную праграму “Дарогамі вайны”.
Выступленне эстраднага духавога аркестра доўжылася больш за гадзіну. Музыканты парадавалі зэльвенцаў яркім віртуёзным выкананнем музычных твораў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, мужнасці і гераізму савецкіх воінаў. У выкананні салістаў Арцёма Прончыка, Вольгі Барысевіч, Ігара Сябера, Дзмітрыя Валаховіча, Андрэя Гайдаровіча прагучалі так любімыя старэйшым пакаленнем песні “Тёмная ночь”, “Матросские ночи”, “В землянке”, “Песенка военных корреспондентов”, “Майский вальс”, “День Победы” і многія іншыя.
Кожнае выступленне салістаў аркестра было сустрэта бурнымі апладысментамі ўдзячных гледачоў самых розных узростаў.
Сяргей Будзеніс, мастацкі кіраўнік аркестра ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама:
–Суровыя гады ваеннага ліхалецця закранулі амаль кожную сям’ю. Таму гэты дзень дарагі памяццю аб праяўленым гераізме тых, хто загінуў і хто выстаяў дзеля светлай будучыні Радзімы. У знак удзячнасці і прызнання наш аркестр упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама падарыў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны святочны канцэрт.
Дарагія ветэраны, словамі, песнямі і музыкай мы заўсёды будзем праслаўляць і дзякаваць вам за ваш подзвіг, за магчымасць жыць пад мірным небам. Жадаю вам моцнага здароўя, жывіце яшчэ доўга-доўга!