В Зельве прошёл большой спортивный праздник

Вялікім спартыўным святам для многіх прыхільнікаў здаровага ладу жыцця стаў фінал спартакіяды сярод сельсаветаў, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый райцэнтра. У ім прынялі ўдзел амаль 200 аматараў спорту, у тым ліку цэнтральнай раённай бальніцы, МПМК-148, Зэльвенскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, аддзела адукацыі, РУП ЖКГ, Галынкаўскага, Сынкавіцкага, Дабраселецкага, Зэльвенскага, Славаціцкага сельсаветаў.

 

В Зельве прошёл большой спортивный праздник

В Зельве прошёл большой спортивный праздник

В Зельве прошёл большой спортивный праздник

В Зельве прошёл большой спортивный праздник

В Зельве прошёл большой спортивный праздник


Спартыўныя баталіі за званне лепшай каманды раёна праводзіліся на працягу дня па 8 відах спорту: дартсе, армрэслінгу, кіданні мяча ў карзіну, лёгкаатлетычнай эстафеце (4 этапы па 100 метраў), кіданні бервяна і барацьбе сумо. Спаборніцтвы адначасова праходзілі ў дзвюх групах: сярод сельскіх і гарадскіх спартсменаў. 
На кожнай пляцоўцы адчувалася напружанне і дух саперніцтва паміж удзельнікамі. Лепшыя вынікі дасягалі, вядома ж, тыя, хто сябруе са спортам.
У кіданні мяча ў карзіну самай трапнай была Ірына Сурага з каманды аддзела адукацыі. Другі вынік у гэтым відзе спаборніцтваў паказала Ніна Ахраменя (Сынкавіцкі сельсавет), трэці–Вераніка Лукашэвіч (Зэльвенскі сельсавет). Сярод мужчын першае месца заняў Міхаіл Міхута (аддзел адукацыі), другое–Юрый Жыдко (Сынкавіцкі сельсавет).
У спартакіяду былі ўключаны два новыя спартыўныя віды–японская барацьба сумо і кіданне бервяна. Яны прыйшліся даспадобы як самім удзельнікам, так і балельшчыкам, якія з цікавасцю назіралі за напружанымі спаборніц-твамі асілкаў. У барацьбе сумо не было роўных прадстаўніку сынкавіцкай каманды Юрыю Жыдку. Усе паядынкі ён завяршыў перамогай над сапернікамі. Другое месца заняў асілак са Славаціцкага сельсавета Аляксандр Клішчыц.
Далей за ўсіх кінуў бервяно Дзмітрый Міскевіч (Зэльвенскі сельсавет). Другі вынік паказаў Аляксандр Клішчыц (Славаціцкі сельсавет) і трэці–Дзяніс Мазоль (Дабраселецкі сельсавет).
У скачках з месца перамаглі ў агульнакамандным заліку спарт-смены Сынкавіцкага сельсавета, другое месца ў прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, трэцяе – у Славаціцкага сельсавета.
Напружаная барацьба разгарнулася ў армрэслінгу. У вагавай катэгорыі да 80 кілаграмаў пераможцам стаў Павел Нядзвецкі (Зэльвенскі сельсавет), да 90 кіла-грамаў – Максім Грынцэвіч (Дзярэчынскі сельсавет) і звыш 90 кілаграмаў – Аляксандр Клішчыц (Славаціцкі сельсавет).
У агульнакамандным заліку ў гэтым відзе спаборніцтваў першае месца занялі спартсмены Зэльвенскага, другое–Дзярэчынскага і трэцяе– Славаціцкага сельсаветаў.
У дартсе трапна паразіў мішэнь і набраў найбольшую колькасць балаў Раман Саўко (аддзел адукацыі), другі вынік паказаў Яўгеній Дораш (ЦРБ).
У лёгкаатлетычнай эстафеце перамаглі бегуны сынкавіцкай каманды. На другі пераможны прыступак паднялася каманда Славаціцкага сельсавета, трэці–Галынкаўскага.
Як заўсёды цікавая і ўпартая барацьба разгарнулася ў самых масавых спаборніцтвах – перацягванні каната. У фінальнай сустрэчы за першае і другое месцы асілкі Сынкавіцкага сельсавета перамаглі сваіх асноўных сапернікаў з прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Трэцяе месца заняла спартыўная дружына Дзярэчынскага сельсавета.
На ўсіх этапах спартакіяды найбольш балаў сярод прадпрыемстваў і арганізацый набрала каманда ЦРБ, сярод сельсаветаў– Сынкавіцкага. Другія месцы ў сваіх групах занялі спартсмены аддзела адукацыі і Славаціцкага сельсавета, трэцяе–прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і Зэльвенскага сельсавета.
У агульным заліку найбольш балаў набрала каманда Сынкавіц-кага сельсавета, на другі пераможны прыступак паднялася каманда Славаціцкага сельсавета і трэці – ЦРБ.
Каманды-пераможцы, лепшыя спартсмены, паказаўшыя выдатныя дасягненні ў асобных відах спаборніцтваў, былі адзначаны граматамі і каштоўнымі падарункамі.
Па завяршэнні спартакіяды галоўны суддзя Іван Мацюк ад-значыў, што чарговыя спаборніцтвы паказалі: у многіх працоўных калектывах спорт любяць і паважаюць. Здаровы лад жыцця становіцца нормай для многіх лю-дзей. На жаль, не ўсе прадпрыемствы і арганізацыі пасёлка, сельсаветы аднесліся сур’ёзна да такой важнай і адказнай справы. Толькі сумеснымі намаганнямі пры больш актыўным удзеле можна зрабіць такія спартыўныя мерапрыемствы сапраўдным святам здароўя і добрага адпачынку.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.