В Зельве прошла акция «Ангел в твоем сердце. Ты в сердце ангела»

Маладыя людзі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна, сустрэліся  ў чарговы раз са сваімі сябрамі з горада Ваўкавыск на турніры-спаборніцтве па шашках. У рамках акцыі “Анёл у тваім сэрцы.  Ты ў сэрцы анёла” самадзейныя артысты раённага дома культуры і ўдзельнікі дзіцячага вакальнага гуртка “Вяснушкі” і эстраднага – “Асоль”  падрыхтавалі для наведвальнікаў і гасцей аддзялення канцэртна-гульнёвую праграму.

 

В Зельве прошла акция "Ангел в твоем сердце. Ты в сердце ангела"  

 

Максім Сявашка і Анатолій Раманчук – актыўныя наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў у Ваўкавыску. Яны вядуць здаровы лад жыцця, шмат часу ўдзяляюць сваёй фізічнай падрыхтоўцы. Таксама захапляюцца гульнёй у шашкі. З дапамогай рэспубліканскай газеты для інвалідаў “Вместе” маладыя людзі прапанавалі ўсім аматарам шашак паспаборнічаць. На прапанову адгукнуліся зэльвенцы і запрасілі ініцыятараў спаборніцтваў да сябе на сустрэчу. Турнір па шашках праходзіў вельмі напружана, увесь час лік мяняўся на карысць то адной, то другой каманды. Агульнакамандную перамогу атрымалі госці. Сярод зэльвенскіх удзельнікаў лепшы вынік паказала Таццяна Качук, якая заняла III месца.
Падчас канцэртнай праграмы маладыя людзі змаглі адпачыць і павесяліцца ад душы. У краіну Дабра іх запрасіла любімая казачная гераіня Маша (ролю выконвала культарганізатар сектара па рабоце з моладдзю РДК Вікторыя Доста). У конкурсах хлопцы і дзяўчаты дапамагалі адзін аднаму, падтрымлівалі ўдзельнікаў апладысментамі. У бліжэйшы час падобная сустрэча адбудзецца ў Ваўкавыску.

 

 

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.