В СПК «Каролино» план по заготовке кормов выполняется

Нарыхтоўка паўнацэннага корму для пагалоўя ферм і комплексаў будзе весціся ўсё лета. Але галоўнае тут – з улікам фактараў надвор’я, ступені выспявання травы, размяшчэння сянажных траншэй, наяўнай тэхнікі і механізатарскіх кадраў – арганізаваць касавіцу так, каб кожны дзень даваў прыбаўку духмянага сена якаснага сенажу.

 

В СПК "Каролино" план по заготовке кормов выполняется

В СПК "Каролино" план по заготовке кормов выполняется

 

 –Сенажаці ў СВК “Караліно” займаюць 884 га. З іх плануем нарыхтаваць 4364 тоны кармавых адзінак травяністых кармоў,– адзначае старшыня сельгаскааператыва Алег Бурдук. – Усяго неабходна нарыхтаваць 882 т сена, 5265 т сенажу і 9487 т сіласу. Асноўную стаўку робім не столькі на колькасць, як на якасць кармоў.
Алег Лявонцьевіч падкрэсліў, што з-за нізкіх начных тэмператур паветра злакавыя травы выраслі крыху горш. Бабовыя ж – на ўзроўні леташніх. У параўнанні з мінулым годам тэхніка да ўборкі траў падрыхтавана лепш, але пайшоўшыя дажджы не дазваляюць выкарыстоўваць яе на поўную магутнасць.
Тым не менш, усе работы ў гаспадарцы пачынаюцца ў 7 гадзін раніцы. У “касцоў” і ўвогуле свой графік. Касьба даверана самым адказным механізатарам. Добрасумленна працуюць на трактарах з навяснымі касілкамі Валерый Плаўскі (на здымку), Дзмітрый Бярозка, Віктар Садоўскі і Яўгеній Міхута. З запланаваных 884 га травы першага ўкосу яны скасілі 441 га.
На варушэнні зялёных валкоў трактарнымі граблямі (ужо ў час касьбы ў гаспадарку набылі новыя граблі “ГР-77П”) з вялікім аб’ёмам работы спраўляюцца Іван Ксянжук і Юрый Янушка.
Уся правяленая трава, за выключэннем той, што ідзе на падкормку жывёле, закладваецца ў падрыхтаваныя сянажныя траншэі. Вільготнасць яе не перавышае 50–55 %. За гэтым уважліва сочыць галоўны ветэрынарны ўрач сельгаскааператыва Барыс Балтручок. На падборы і здрабненні зялёнай масы на корманарыхтоўчым камбайне “КЗР-10” не першы год працуе механізатар Мікалай Масальскі.
Ведаюць сваю справу механізатары і вадзіцелі, занятыя на перавозцы травы да месцаў захоўвання. Гэта Мікалай Шпетны, Іван Баранскі, Аляксандр Лухтан, Павел Яцулевіч, Казімір Палубінскі і Сяргей Жывулька. Яны пакідаюць кабіны сваіх транспарт-ных сродкаў толькі на час абеда і падвячорка, якімі забяспечваюць усіх працуючых на корманарыхтоўцы работнікі сталовай: загадчыца Алена Раманчук, повар Любоў Таболіч і раздатчыца Людміла Колбік.
Агульнымі намаганнямі ў CВК “Караліно” ўжо нарыхтавалі 950 т сенажу. На малочнатаварных фермах “Івашкавічы” і “Караліно” траншэі ўжо закладзены. Цяпер закладка сенажу працягваецца на ферме “Росцевічы”.
Немалаважны фактар для якасці кармоў – добрая трамбоўка сянажнай масы. Тут днём і ноччу шчыруюць механізатары Віктар Масальскі, Мікалай Чарняк і Васілій Сахарчук.
 Выведзены ў поле і прэс-падборшчык, на якім нарыхтоўвае сена Мікалай Кулік. На раніцу 5 чэрвеня ён спрасаваў 57 т духмянага корму. Але механізатар гаворыць, што асноўная работа яшчэ наперадзе.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.