В районе состоялись торжества, посвящённые Дню спасателя

19 студзеня супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адзначылі Дзень выратавальніка. З раніцы ўсіх выратавальнікаў са святам павіншавала кіраўніцтва РАНС. На працягу дня прайшоў шэраг урачыстых мерапрыемстваў.

 

В районе состоялись торжества, посвящённые Дню спасателя

 

У ПАВЧ №1 адбылося прыняцце прысягі новымі супрацоўнікамі РАНС. Адкрыў урачыстасць намеснік па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні С.І.Грабун, які павіншаваў усіх прысутных са святам, а нядаўна прыйшоўшых на службу камандзіраў аддзялення П.Ю.Грышкевіча (ПАВП №12), С.І.Клішэвіча (ПАВП №14) і пажарнага Д.А.Ленца (ПАВЧ №1) яшчэ і з тым, што яны папоўнілі рады пажарных-выратавальнікаў.
У гэты ж дзень адбылося святочнае пасяджэнне, прысвечанае Дню выратавальніка. Начальнік РАНС В.М.Анішчык расказаў аб гісторыі стварэння і развіцці пажарнай аварыйна-выратавальнай службы рэспублікі і раёна, аб яе поспехах і дасягненнях, павіншаваў ветэранаў і ўвесь асабовы састаў са святам. Цёпла павіншаваў выратавальнікаў Зэльвеншчыны старшыня райвыканкама Я.С.Пальчыс. Ён адзначыў, што мужная і высакародная прафесія выратавальніка заслужана лічыцца адной з самых паважаных у нашай краіне. “Вы ў любы час гатовы адправіцца на выкананне складаных задач, бездакорна выконваеце свой службовы абавязак, – адзначыў Ян Станіслававіч. – У падраздзяленнях РАНС працуюць сапраўдныя прафесіяналы. Людзі, якія папярэджваюць наступствы стыхійных бедстваў або проста ідуць на выручку людзям, трапіўшым у складаную сітуацыю. Ваша адвага і гатоўнасць да самаахвярнасці, дакладныя і зладжаныя дзеянні дазваляюць ратаваць чалавечыя жыцці, папярэджваць значныя матэрыяльныя страты”.
Я.С.Пальчыс узнагародзіў Падзячным пісьмом старшыні райвыканкама камандзіра аддзялення ПАВП №11 М.Я.Зембу і Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў камандзіра аддзялення ПАВП №13 Д.В.Лагунова.
З днём выратавальніка асабовы састаў РАНС павіншаваў намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні С.І.Грабун. За высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці, узорнае выкананне абавязкаў Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС узнагароджаны старшына групы матэрыяльнага забеспячэння РАНС Р.Р. Махнач, Граматай Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС – дыспетчар І.І.Парфенчык і старшы вадзіцель А.В.Камякевіч. Адзі-наццаць супрацоўнікаў адзначаны граматамі РАНС, чатырнаццаці аб’яўлена падзяка ад начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. 
Сардэчна павіншаваў былых калег з прафесійным святам дырэктар РУП бытавога абслугоўвання В.С.Кічук. Лепшым з падраздзяленняў ён уручыў падарункі.
Завяршылася мерапрыемства канцэртнай праграмай. Са сцэны прагучалі музычныя падарункі ў выкананні работнікаў культуры, а таксама супрацоўнікаў РАНС Т.І. Мандрукевіч і Я.Я. Ільчанкі.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.