В литературном клубе «Малюся Слову» прошло очередное заседание

DSCN0436

Асноўнай тэмай пасяджэння літаратурнага клуба “Малюся Слову” пры аддзяленні дзённага знаходжання людзей пажылога ўзросту цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва была творчасць юбіляра гэтага года Кандрата Крапівы.

З біяграфіяй пісьменніка членаў клуба пазнаёміла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Масюк. Яна ж паклапацілася і аб невялікай выставе твораў юбіляра. Многае з біяграфіі Крапівы невядома шырокаму колу людзей, таму з цікавасцю былі ўспрыняты звесткі і пра дзяцінства, і пра юнацтва, і пра сямейнае жыццё класіка. Валянціна Людвікаўна падкрэсліла, што Кандрат Крапіва працаваў на ніве мастацкай літаратуры каля 70 (!) гадоў і што такая вядомая п’еса, як “Брама неўміручасці”, створана ва ўзросце 76-і гадоў, а п’еса “На вастрыі” – у 86-гадовым узросце! Зайздроснае творчае даўгалецце і пры-клад для сталых зэльвенцаў.

Літаратурная кампазіцыя “Шматгранны талент” рыхтавалася ўсімі членамі клуба. Вядучай была Алена Еўдакімава, а чытальнікамі – практычна ўсе прысутныя. У некаторых былі свае асабістыя ўспаміны, звязаныя з Крапівой. Напрыклад, Людміла Шышко згадала, што менавіта веданне творчасці пісьменніка патрабаваў ад яе білет па беларускай літаратуры за курс сярэдняй школы. А на памяць трэба было расказаць байку “Махальнік Іваноў”. Што яна і зрабіла. І, відаць, досыць умела, бо дырэктар Іван Якаўлевіч Палякоў папрасіў яе яшчэ раз прачытаць хоць некалькі радкоў.

З задавальненнем расказвалі Ніна Шлык, Алена Еўдакімава, Ала Бутакова, Алена Хадакоўская, Галіна Рудая, Ангеліна Курганская і Валянціна Масюк байкі К.Крапівы даваеннай пары, сацыяльныя творы ваеннага часу. А Ева Артурава бліскуча выканала некалькі ўрыўкаў са знакамітай “Бібліі”.

Не менш цікавай была другая частка пасяджэння. Тут загучалі жартоўныя творы зэльвенскіх творцаў (пася-джэнне праводзілася 1 красавіка, таму жарты былі вельмі дарэчы). Акрамя ўжо вядомых многім Аляксея Галаскока, Алены Карозы, Алены Букатай, Галіны Тарасік, весяліла членаў клуба і медсястра хірургічнага аддзялення Алена Пабудзей. Яна пазнаёміла прысутных з некалькімі мініяцюрамі і жартоўным вершам пра зэльвенскі “Евроопт”. Прысутным так спадабаліся гэтыя творы, што яны прасілі Алену прыходзіць у клуб часцей.

Валянціна Масюк запрасіла членаў літаратурнага клуба на Сакавіны, якія ў Зэльве адбудуцца 19 красавіка.  Аматары Слова з задавальненнем прынялі гэтае запрашэнне.

Яніна ШМАТКО.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.