В г.Мосты состоялась пресс-конференция Семёна Шапиро

Перад яе пачаткам журналісты пазнаёміліся з работай некаторых сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў раёна, пабывалі на аб’ектах сацыяльнага і культавага назначэння.


У час прэс-канферэнцыі гаворка ішла аб ходзе вясновых палявых работ, перспектывах развіцця перапрацоўчай прамысловасці, праблемах замацавання кадраў у вёсцы.
Як адзначыў Сямён Шапіра, галоўная вясновая задача– правядзенне пасяўной кампаніі– будзе выканана ў аптымальныя тэрміны і на высокім узроўні. У вобласці вядзецца масавая сяўба, работы ідуць ва ўсіх раёнах. Акрамя гэтага, гаспадаркі ажыццяўляюць падкормку азімых зерневых культур, азімага рапсу. На дапамогу вяскоўцам у правядзенні пасяўной кампаніі прыйдуць работнікі і тэхніка з горада: як паказвае вопыт мінулага года, такая практыка сябе цалкам апраўдвае. Па словах старшыні аблвыканкама, структура пасеваў будзе скарэкціравана. У прыватнасці, павялічыцца плошча, адведзеная пад кукурузу, проса, ячмень, пшаніцу, а вось пасяўныя плошчы пад грэчку застануцца ранейшымі.
Сямён Шапіра закрануў і пытанне замацавання кадраў у вёсцы. Цяпер, у час правядзення пасяўной кампаніі, людзі працуюць па графіку з ненарміраваным працоўным днём, і неабходнасць у гэтым апраўдана. Аднак у іншы час работа павінна быць арганізавана рацыянальна і прадуктыўна, каб вяскоўцы мелі выхадныя дні, якія можна прысвяціць сваёй сям’і, любімым заняткам, падкрэсліў Сямён Барысавіч. Толькі так, а яшчэ шляхам будаўніцтва жылля, прадастаўлення добрай заработнай платы можна зацікавіць маладых спецыялістаў жыць і працаваць у вёсцы.
Журналісты цікавіліся, якія меры прымаюцца дзяржавай для падтрымкі вёскі. Як патлумачыў старшыня аблвыканкама, узмоцнены дзяржаўны кантроль над галіной сельскагаспадарчай перапрацоўкі: дзяржава валодае кантрольным пакетам акцый практычна ўсіх перапрацоўчых прадпрыемстваў Гродзеншчыны. Дзякуючы гэтаму стала магчымым на працягу года значна павысіць закупачныя цэны на малако, а атрыманыя сродкі накіраваць на развіццё гаспадарак, рэканструкцыю і будаўніцтва малочнатаварных ферм.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.