В дошкольном центре развития ребёнка г.п.Зельва прошел выпускной бал

Апошнія дні мая. А гэта значыць, што навучальны год падыходзіць да завяршэння і хутка ва ўстановах адукацыі адбудуцца выпускныя вечары. Але школьнікі павінны спачатку здаць экзамены, а вось будучыя першакласнікі развітваюцца са сваімі дашкольнымі ўстановамі ўжо цяпер.  

 

  В дошкольном центре развития ребёнка г.п.Зельва прошел выпускной бал

 

25 мая ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва прайшоў выпускны баль. Сёлета гэтую дашкольную ўстанову пакідаюць 32 выхаванцы дзвюх старэйшых груп. Здавалася б, яны прыйшлі сюды зусім нядаўна, а ўжо трэба развітвацца.
У сценах цэнтра дзеці прайшлі адзін з самых важных этапаў у сваім жыцці: навучыліся будаваць зносіны з аднагодкамі, набылі першых сяброў, прайшлі курс падрыхтоўкі да школы, засвоілі асновы музыкі, спеваў, танцаў.
Да выпускнога балю ўсе: і выхавальнікі, і дзеці, і іх бацькі рыхтаваліся вельмі старанна: пісалі сцэнарый мерапрыемства, развучвалі вершы, песні і танцы, падбіралі прыгожыя святочныя касцюмы і сукенкі… І вось доўгачаканы момант наступіў. У музычнай зале сабраліся дзеці, іх бацькі, бабулі, дзядулі, работнікі дашкольнай установы. Выпускны баль для выхаванцаў прайшоў цікава, весела, а самае галоўнае – запамінальна. Дашкольнікі разам са сваімі выхавальнікамі падрыхтавалі яркую канцэртную праграму. У тэатралізаваным прадстаўленні «Незвычайны сад» яны паказалі кветкі, якія, дзякуючы пастаяннаму клопату вопытных садоўніц, становяцца вялікімі і прыгожымі. Цудоўна атрымаліся ў дзяцей «Вальс кветак», «Ча-Ча-ча», інсцэніраваная казка «Церамок», песні «Звонкія галасы», «Сяброўкі», «Да пабачэння, дзіцячы сад». Яны прыемна здзівілі сваіх бацькоў і ўсіх прысутных, на вачах якіх за-блішчалі слёзы замілавання і радасці.
Загадчык дашкольнай установы Людміла Міляшкевіч павіншавала ўсіх прысутных са знамянальнай і хвалюючай падзеяй. “Мілыя нашы дзеці! – звярнулася яна да віноўнікаў урачыстасці.– Мы жадаем вам быць стараннымі, дапытлівымі вучнямі і вучыцца толькі на выдатна!” Да цёплых віншаванняў далучылася намеснік загадчыка Таццяна Каравайчык, якая ўручыла выпуск-нікам памятныя дыпломы аб паспяховым заканчэнні ўстановы.
Бацькі ў сваю чаргу выказалі словы ўдзячнасці выхавальнікам Вользе Арцюх, Ніне Вярстак, Ірыне Красніцкай, Ірыне Сцепанчук, памочнікам выхавальнікаў Алене Грасевіч, Валянціне Кірцун, а таксама загадчыку Людміле Міляшкевіч, яе намесніку Таццяне Каравайчык і ўсяму калектыву ДЦРД №1.
Наперадзе ў дзяцей цудоўная пара летняга адпачынку, а 1 верасня іх чакаюць першы званок, першая настаўніца і новае школьнае жыццё. Але гады, праведзеныя ў дашкольнай установе, назаўжды застануцца ў іх памяці як самая радасная і бесклапотная пара шчас-лівага дзяцінства.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.