У райкома ОО «БРСМ» Зельвенщины – новый лидер

Маладзёжны лідар – праваднік ідэй юнакоў і дзяўчат да іх рэалізацыі. Яго задача – усё пачуць, развіць і ажыццявіць. А цікавых задум у маладога пакалення, як паказвае практыка, дастаткова. 

 

У райкома ОО "БРСМ" Зельвенщины – новый лидер

 

Нягледзячы на тое, што на пасадзе выконваючага абавязкі першага сакратара раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Іна Шаўцова нядаўна, работа ў яе кабінеце заўсёды кіпіць. Не паспелі ажыццявіць адзін праект, як на чарзе другі, а тут ужо і час удзельнічаць у наступных акцыях, конкурсах, мерапрыемствах. Але Іна не губляецца: на дапамогу ёй прыходзяць маладзёжныя актывісты, асабліва з ліку школьнікаў.
Сваю працоўную дзейнасць Іна Шаўцова распачала ў раённым Доме культуры, куды была размеркавана пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, дзе набыла спецыяльнасць “Народная творчасць” (народныя абрады і святы). Тут маладога спецыяліста назначылі рэжысёрам: займалася напісаннем сцэнарыяў культурна-масавых мерапрыемстваў, іх пастаноўкай. Часта даводзілася выступаць у ролі вядучай.
 Творчыя здольнасці ў дзяўчыны пачалі праяўляцца з дзяцінства. У якіх толькі гуртках цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Смаргонь (Іна родам з гэтага раёна) не займалася! Неаднаразова ўдзельнічала ў тэатралізаваных народных пастаноўках, прымеркаваных да навагодніх святаў, Каляд, Стрэчання і інш. Акрамя гэтага, актыўна займалася спортам: лёгкай атлетыкай, дзюдо, гімнастыкай, баскетболам і інш. Абараняла гонар свайго горада на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Пацвярджэннем загартоўкі, волі да перамогі станавіліся атрыманыя ўзнагароды.
На думку Іны, моладзь не павінна сядзець склаўшы рукі, а ўвасабляць у жыццё свае ідэі, праяўляць ініцыятыву і творчасць. Кожны юнак і дзяўчына мае шэраг здольнасцей: адны знаходзяць сябе ў спорце, другія мараць аб сцэне, а некаторыя з задавальненнем гатовы прыняць удзел у дабрачыннай або працоўнай акцыі. Галоўнае, даць магчымасць кожнаму рэалізаваць сябе.
–Сучасная моладзь упэўнена і імкліва крочыць наперад,–лічыць Іна Шаўцова.–І каб грамадскае аб’яднанне “БРСМ” было ёй цікава, мы павінны ісці разам, наладжваць цесны кантакт, падрабязней даведвацца аб яе запытах і інтарэсах. Немалую ўвагу неабходна ўдзяляць патрыятычнаму выхаванню юнакоў і дзяўчат: даглядаць помнікі воінам-вызваліцелям, збіраць сродкі на іх рэканструкцыю, хадзіць у паходы па месцах баявой славы, сустракацца з ветэранамі. Увогуле, прывіваць моладзі гонар за сваю дзяржаву. Яшчэ адзін актыўны накірунак–культурна-масавы, які цесна пераплятаецца з прапагандай здаровага ладу жыцця, спартыўнымі мерапрыемствамі.
Вольны час Іна прысвячае членам сваёй сям’і, якія, дарэчы, таксама таленавітыя: муж працуе ў сферы культуры (з’яўляецца дырэктарам раённага Дома культуры), і ў дзяцей ужо праяўляюцца творчыя здольнасці. 
Іна Шаўцова набывае вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. У маладзёжнага лідара шмат цікавых ідэй, наперадзе–іх рэалізацыя. Галоўнае, сцвярджае яна, – паставіць перад сабой мэту і яе дасягнуць.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.