У плюсе жывёлагадоўля тады, калiі ёсць прыбытак

_MG_3135 На базе СВК «Бародзічы» з удзелам кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і іх намеснікаў па жывёлагадоўлі, галоўных заатэхнікаў, ветэрынарных урачоў і начальнікаў малочнатаварных комплексаў гаспадарак, спецыялістаў упраўлення сель-скай гаспадаркі і харчавання і падведамных служб прайшоў раённы семінар. На ім былі падведзены вынікі работы галіны жывёлагадоўлі за 9 месяцаў 2014 года, прааналізаваны пытанні вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў зімова-стойлавы перыяд. У час наведвання малочнатаварнага комплексу “Бародзічы” кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Засценчык пазнаёміў удзельнікаў семінара з асноўнымі накірункамі развіцця галіны жывёлагадоўлі. У сельгаскааператыве ўтрымліваецца 6 671 галава буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 1 945 – дойнага статка. За 9 месяцаў бягучага года атрымана 62 953 ц малака, ці 90,7% да мінулагодняга ўзроўню. Надой на карову паменшыўся на 82 кг і склаў 3705 кг малака. Сортам “экстра” рэалізавана 58 т (1,1%), вышэйшым – 4 007 т (77, 2%). Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы склалі 680 г, прыбаўка – 3 г. Ялавічыны рэалізавана 87,3 % да аналагічнага перыяду 2013 года. Аб умовах аплаты працы работнікаў малочнатаварных ферм і комплексаў расказала в.а. вядучага эканаміста Марыя Харына. Галоўны заатэхнік Дзмітрый Парцяны засяродзіў увагу прысутных на такіх момантах, як выкананне арганізацыйна-тэхнічных патрабаванняў па вытворчасці малака, дыферэнцыраванае кармленне кароў, складанне рацыёнаў і кантроль за якасцю кармасумесяў. Расказаў, як арганізавана вырошчванне рамонтнага маладняку буйной рагатай жывёлы па ўзроставых перыядах і згодна з сучаснымі падыходамі, якія прымяняюцца ў гаспадарцы. Удзельнікі семінара мелі магчымасць пазнаёміцца з умовамі ўтрымання жывёлы, наведаўшы таксама вытворчыя памяшканні комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы в. Бародзічы і фермы в.Холстава. У час пленарнага пасяджэння галоўны ветэрынарны ўрач раёна Анатолій Бурак прааналізаваў захаванасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы і свіней, начальнік раённага цэнтра селекцыі і генетыкі Аляксандр Крэчка – стан аднаўлення дойнага статка ў гаспадарках раёна. Падводзячы вынікі работы галіны жывёлагадоўлі раёна за 9 месяцаў бягучага года, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгеній Грэцкі падкрэсліў, што з пачатку года, нягледзячы на валавы прырост, некаторым гаспадаркам так і не ўдалося выканаць планавыя паказчыкі па вытворчасці мясной і малочнай прадукцыі, а таксама атрыманні цялят. Самыя высокія надоі на карову атрымліваюць СВК “Сынкавічы” і “Галынка”, а самыя нізкія – “Міжэрычы” і СГФ “Дабраселецкі”. Некаторыя гаспадаркі не ўдзяляюць належнай увагі вы-творчасці якаснага малака. У малой колькасці класам “экстра” яго рэалізавана ў СГФ “Дабраселецкі” і СВК “Бародзічы”, а ў філіяле “Князева” і СВК “Міжэрычы” з пачатку года не прададзена такой прадукцыі ніводнага кілаграма. Усё гэта не лепшым чынам адбіваецца на фінансавым становішчы сельгаспрадпрыемстваў. Некаторыя гаспадаркі маюць нізкія сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы, у прыватнасці, СВК “Міжэрычы”, “Караліно” і СГФ “Дабраселецкі”. Усе сельгаспрадпрыемствы, якія займаюцца вырошчваннем свіней, дапусцілі зніжэнне сярэднясутачных прываг, а СГФ “Дабраселецкі” – яшчэ і пагалоўя. Гэта стала асноўнай прычынай недаатрымання мясной прадукцыі. Кіраўнікі і галоўныя спецыя-лісты галіны жывёлагадоўлі гаспадарак, якія не выканалі планавыя паказчыкі, тлумачылі прычыны ўзнікшай сітуацыі. Старшыня райвыканкама Ян Пальчыс патрабаваў у тэрміновым парадку выправіць стано-вішча, ліквідаваць выяўленыя недахопы і ў далейшым іх не дапускаць, арганізавана падрыхтавацца да работы ў зімова-стойлавы перыяд. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.