У каталіцкіх вернікаў распачаўся Адвэнт

Літаральна праз месяц каталіцкія вернікі адзначаць Божае Нараджэнне. Папярэднічае гэтаму своеасаблівая падрыхтоўка да калядных свят – Адвэнт. – Адвэнт пачынаецца сёння і працягнецца 28 дзён, – тлумачыць настаяцель зэльвенскага касцёла Яцэк Маркель. – Характэрнай адметнасцю гэтага часу з’яўляецца калядны вянок, які звычайна размяшчаецца ў храме і ў дамах парафіян. Упрыгожваецца ён свечкамі, якія сімвалізуюць чатыры тыдні перад Раством. Свяшчэннаслужыцель заахвочвае вернікаў наведваць Раратнюю святую Імшу. Актыўны ўдзел у ёй прымаюць дзеці. На занятках катэхізму яны падрыхтавалі і аздобілі ліхтарыкі, з якімі будуць прыходзіць у касцёл. Двойчы на тыдзень – у аўторак і пятніцу. На Рараты хлопчыкі і дзяўчынкі прыносяць з сабой паштоўкі ў выглядзе сэрцаў, на якіх пішуць пра свае добрыя ўчынкі, што зрабілі за апошнія дні. Пазней такія паштоўкі ўпрыгожаць ёлку каля ясляў нованаро-джанага Хрыста. Вядома, у перадкалядны перыяд абавязковага посту няма. Гэта толькі прапанова. У Адвэнце кожны чалавек можа выбраць сабе дадатковы дзень, калі будзе пасціцца. Неабавязкова абмяжоўваць сябе ў ежы дзецям і студэнтам, чалавеку, які займаецца цяжкай фізіч-най працай або калі яму не дазваляе стан здароўя. Па словах ксяндза Яцка, перад Раством не дастаткова толькі ўпрыгожыць ёлку, набыць прэзенты і запрасіць гасцей. Варта змяніцца духоўна – больш часу прысвячаць малітве, наведваць богаслужэнні, прыступіць да споведзі, прыняць святую камунію, чытаць рэлігійную літаратуру. Разам з тым неабходна задумацца аб сваіх учынках і паводзінах, быць спагадлівымі ў адносінах да акружаючых, не забываць аб добрых справах. Дарэчы, можна зрабіць падарунак для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія знахо-дзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У касцёле размешчана карзіна, куды можна складаць слодычы, канцылярскія прылады, адзенне. У храме напярэдадні Божага Нараджэння таксама ёсць магчымасць набыць свечкі на калядны стол. Сродкі ад іх продажу будуць накіраваны для дзяцей, якія патрабуюць дапамогі. Наталля МАЦЮК
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.