У Доброселецких операторов высокие надои

_MG_8249

Калектыў МТК «Дабрасельцы» займае лідзіруючыя пазіцыі ў гаспадарцы па надоях малака. Работа на комплексе, як і ў цэлым у сельскай гаспадарцы, не з лёгкіх. Жывёлаводы строга захоўваюць усе тэхналагічныя патрабаванні, выконваюць ветэрынарна-санітарныя правілы, што станоўча ўплывае на агульны вынік. За 10 месяцаў бягучага года валавы надой тут склаў 3592 тоны, або 109,9% да адпаведнага перыяду мінулага года. Ад кожнай каровы атрымана па 3742 кілаграмы (+ 337 кг да адпаведнага перыяду 2014 года).
Працуюць на комплексе дзве брыгады аператараў машыннага даення па тры чалавекі ў кожнай. Асабліва адказна адносяцца да сваіх абавязкаў Таццяна Санукевіч, Святлана Цэйкала і Алена Шпак (на здымку злева направа).
Людміла ПОПКА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.