У бібліятэках Зэльвеншчыны праходзіць тыдзень “Гаворым і чытаем па-беларуску” (+ відэа)

Год святкавання 500-годдзя  беларускага кнігадрукавання  азнаменаваны юбілеем вялікіх песняроў беларускага народа, магутных класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, Янкі Брыля і Максіма Танка. На Гродзеншчыне ўспамінаюць імёны юбіляраў-2017  Юркі Голуба і Леаніда Дранько-Майсюка, Мікалая Чаргінца і Дануты Бічэль-Загнетавай. Гэта год, калі чыстая, мілагучная родная мова гучыць з высокай сцэны, у розных аўдыторыях, у розных жанрах, для людзей рознага ўзросту і з рознай адукацыяй.   Каб зацікавіць маленькіх і юных беларусаў размаўляць і чытаць па-беларуску, у публічных бібліятэках вобласці праходзіць тыдзень “Чытаем і гаворым па-беларуску”. Да маштабнага праекту, які не першы год падтрымліваецца шэрагам устаноў адукацыі і культуры, далучыліся бібліятэкары Зэльвеншчыны. У рамках мерапрыемстваў арганізатары прапануюць пазнаёміцца з навінкамі айчыннай літаратуры, сустрэчы з аматарамі беларускага слова. Чытачы маюць магчымасць прыняць удзел у літаратурна-музычных гасцёўнях, імпрэзах, турнірах знаўцаў роднага слова, конкурсна-гульнёвых праграмах. Адным словам, кожны дзень, праведзены ў сценах бібліятэкі, цікавы і пазнавальны. Гасцямі “Дня беларускай кнігі”, які ладзіўся ў дзіцячай раённай бібліятэцы,  сталі вучні пачатковых класаў сярэдняй школы №2. Малеча не толькі пазнаёмілася з выставай яркіх і маляўнічых кніг, але і праверыла свае веды наконт беларускіх прымавак і прыказак, жартаў і абрадаў. Актыўнасць школьнікі праявілі ў віктарыне і літаратурным аўкцыёне. Людміла ПОПКА.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.