Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі праходзіць на Зэльвеншчыне (+Відэа)

–Дадатковая адукацыя сёння выконвае вельмі важную функцыю, – расказвае дырэктар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Святлана Багдановіч. – У аб’яднаннях па інтарэсах, арганізаваных на базе нашай установы, мы прапаноўваем падлеткам акунуцца ў атмасферу творчасці, знайсці занятак па душы, рэалізаваць крэатыўныя і інтэлектуальныя магчымасці. У нас працуюць гурткі рознай накіраванасці – дэкаратыўна-прыкладной, мастацкай, фізкультурна-спартыўнай, краязнаўчай і іншыя. Падчас Тыдня ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, які праходзіць на Зэльвеншчыне з 4 па 10 верасня, адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Вучні разам з бацькамі наведалі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. У выставачнай зале яны мелі магчымасць пазнаёміцца з прадстаўленымі тут работамі, зробленымі гурткоўцамі. Акрамя гэтага, педагогі дадатковай адукацыі выязджаюць у школы раёна, дзе прэзентуюць сваю дзейнасць – арганізоўваюць выставы, праводзяць майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Падлеткі могуць паспрабаваць штосьці зрабіць уласнымі рукамі, прымаюць удзел у гульнёвых праграмах, віктарынах. Гэта дапамагае вызначыцца з гуртком, якому і аддаюць перавагу. На бягучым тыдні таксама праходзяць кансультацыі для педагогаў-арганізатараў і педагогаў дадатковай адукацыі. Падчас такіх сустрэч абмяркоўваюцца пытанні якаснага суправаджэння вучэбна-выхаваўчага працэсу, арганізацыі насычанага вольнага часу дзяцей і моладзі. –У мінулым навучальным годзе ў цэнтры працавала 63 аб’яднанні па інтарэсах, якія наведвалі 597 школьнікаў, – адзначае Святлана Цэзараўна. – Сёлета таксама пастараемся ахапіць дадатковай адукацыяй як мага большую колькасць дзяцей, асабліва ў шосты школьны дзень і канікулярны перыяд. Як і раней, заняткі для вучняў будуць бясплатнымі. На платнай аснове плануем арганізаваць гурткі “Чароўны бісер”, “Каратэ”, “Танцавальны” для дарослых, рэпетыцыйныя паслугі па вывучэнні польскай мовы. З гэтага навучальнага года ў склад нашай установы ўвайшоў цэнтр турызму і краязнаўства, таму падлеткі змогуць наведваць гурткі па турысцка-прыкладным мнагабор’і. Дзверы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адчынены для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак. Тут іх чакаюць творчыя майстэрні, гульні, конкурсы і спаборніцтвы. Наталля МАЦЮК.
Вам может быть интересно
1 комментарий
  1. katya.solntseva. says

    Вместе с сыном посетили Центр. Ему всё очень понравилось. Даже появилось желание записаться на каратэ. Обязательно приводите детей. Здесь каждый найдёт занятие на свой вкус. Педагоги отличные)

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.