Танцевальный коллектив «Зальвяначка» стал лауреатом регионального фестиваля-конкурса

8146

На ІІ адкрытым рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячых аматарскіх танцавальных калектываў сельскіх устаноў культуры “Крышталікі запрашаюць”, які прайшоў у г.Бярозаўка Лідскага раёна, лаўрэатам 3 ступені стала малодшая падгрупа танцавальнага калектыву “Зальвяначка”.
Конкурс праводзіўся ў дзвюх намінацыях: “Народны танец” і “Сучасны танец” у розных узроставых групах. Выхаванцы Зэльвенскай дзіцячай школы мастацтваў прадставілі на суд журы сучасны эстрадны танец пад назвай “Мы – маленькія дзеці”. Дзяўчынкі, якія займаюцца харэаграфіяй другі год, справіліся з хваляваннем і прыемна ўразілі гледачоў і прафесійных танцораў сваёй рытмікай і пластыкай. У выніку, першае конкурснае вы-ступленне прынесла “Зальвяначцы” не толькі поспех, але і перамогу – Дыплом лаўрэата 3 ступені. Мастацкі кіраўнік танцавальнага калектыву Іна Германовіч адзначае, што фестываль прыемна ўразіў сваім высокім узроўнем арганізацыі і правя-дзення, колькасцю ўдзельнікаў, іх прыгожымі выступленнямі.
Трэба сказаць, за гады свайго існавання танцавальны калектыў “Зальвяначка”, у якім займаюцца дзеці малодшай і старэйшай падгруп, атрымаў прызнанне зэльвенскіх гледачоў. Юныя танцоры пастаянна прымаюць удзел у школьных і раённых мерапрыемствах, а нядаўна з годнасцю вытрымалі своеасаблівы экзамен на справаздачным канцэрце “Танцавальны калейдаскоп”.
Мастацкі кіраўнік калектыву “Зальвяначка” Іна Германовіч ставіць перад удзельнікамі ўсё новыя і новыя задачы, развівае ў дзяўчынак пластычнасць, грацыю і ўпэўненасць. Плённа працуючы падчас рэпетыцый, вучаніцы спраўляюцца з заданнямі настаўніцы. У планах – вывучыць сучасныя накірункі эстраднага танца і заваяваць яшчэ не адну перамогу.
Людміла ПОПКА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.