Сыплется весомый колос

На жніве ў СВК “Галынка” занята 17 збожжаўборачных камбайнаў. Усе своечасова і якасна падрыхтаваны да работы, частка з іх “абкатана” ў час уборкі рапсу. Экіпажы працуюць без збояў. У палове сёмай раніцы камбайнеры збіраюцца на машынных дварах гаспадаркі: чысцяць камбайны, прадзімаюць фільтры. Адным словам, робяць штодзённы агляд, каб у полі не ўзнікала ніякіх паломак. З пасеяных 2625 гектараў убрана ўжо 610. Ураджайнасць зерневых складае 49 цэнтнераў з гектара, а яравы ячмень і таго больш–56,4 цэнтнера з гектара.

 

Сыплется весомый колос

 Галоўны аграном Мікалай Бяляўскі і камбайнер Віктар Якубеня;

Сыплется весомый колос

камбайнер Віктар Марчук.    


–Гэта вынік работы працалюбівых і ўмелых механізатараў, якія падрыхтавалі глебу, засеялі яе, правялі ўсе неабходныя падкормкі і апрацоўкі,–адзначае галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Бяляўскі.– Цяпер галоўную задачу бачым у тым, каб увесь ураджай убраць своечасова і без страт. Пагэтаму наладжаны кантроль за герметычнасцю камбайнаў і кузаваў аўтамабіляў, занятых на адвозцы збожжа з палёў. 
На полі за вёскай Вострава галоўны аграном праверыў работу камбайнера Віктара Якубені: пад саломай зерня не было. У гутарцы Мікалай Бяляўскі падкрэсліў, што добрасумленна працуюць усе экіпажы. Асабліва адзначыў экіпажы, у складзе якіх працуюць браты Віктар і Іван Марчукі, Уладзімір Качук і Анатолій Федзяня, Сяргей Залеўскі і Міхаіл Беладзед, Мікалай Сцяцко і Сяргей Сцяцко, Іван Гарбар, Аляксандр Слёзнік, Вячаслаў Дамастой і Юрый Януль. Яны намалочваюць за дзень амаль па 15 бункераў зерня, кожны з якіх важыць 4 тоны. На адвозцы збожжа ад камбайнаў заняты 15 аўтамабіляў. За перамогу ва ўнутрыгаспадарчым спаборніцтве ўдзельнічаюць вопытныя вадзіцелі Уладзімір Жоглік, Іван Марчук, Міхаіл Кароль, Валянцін Сліж, Віталій Малец і Міхаіл Беладзед.
Камбайнавы атрад падзелены на 2 звяны. У першым– камбайны “Мега-208”, “КЗС-1218” і “КЗС-10К” у час уборкі ўсю салому змяльчаюць, у другім – “Ліда-1300” – кладуць у валкі. Як толькі другое звяно пакідае поле, да работы прыступае звяно па прасаванні саломы. На трактарах з прэс-падборшчыкамі “ПФ-750” працуюць Іван Булак, Іван Марцішык, Міхаіл Алешка, Аляксандр Якубоўскі, Яўгеній Аласюк. Сярод больш вопытных механізатараў выпускнік Галынкаўскай СШ Павел Сямашка, які вырашыў застацца ў роднай гаспадарцы. Сёлета сельгаскааператыў набыў новы прэс-падборшчык “Тарнада”, які даверылі механізатару Леаніду Кісламу. Калі вага рулона саломы пасля прасавання на старым прэс-падборшчыку “ПФ-750” складае 220–230 кг, то на новым – 340–360 кг. Машыніст пагрузчыка “Маніту” Міхаіл Амяльянчык і механізатар Аляксандр Кірычэнка займаюцца сціртаваннем. На раніцу 24 ліпеня салома была ўбрана з 430 гектараў, а гэта 70 працэнтаў ад абмалочанай плошчы.
У дзень нашага прыезду (23 ліпеня) аператары збожжасушыльнага комплексу “КЗСВ-30” Юрый Галаванаў, Максім Дзішко, Аляксей Козел і Сяргей Бяляўскі завяршылі сушку рапсу ( валавы збор яго склаў 1510 тон – амаль на 500 тон больш, чым летась), пачысцілі комплекс і прыступілі да сушкі зерневых.
Загадчыца збожжасклада в.Вострава Жанна Гарадок старанна падрыхтавала да жніва сваю гаспадарку. Аператар ачышчальных машын Іван Гайдаш, механізатар Сяргей Лягеза і паляводы Антаніна Міхалік, Марыя Рыбак, Аксана Мароз, Святлана Сергіеня, Сяргей Пархімовіч, Віктар Букавецкі і Віталій Кірылаў ачысцілі ад смецця 140 тон гароху і цяпер займаюцца ачысткай ячменю.
Клапоцяцца ў сельгаскааператыве і аб ураджаі наступнага года. Механізатары Аляксандр Кулік на трактары “Беларус-3022” і Валерый Латош на трактары “Беларус-2522” з дыскатарамі пасля ўборкі рапсу займаюцца лушчэннем іржышча: ужо апрацаваны 453 гектары. 212 гектараў глебы пад сяўбу азімых зерневых і 108– пад сяўбу крыжакветных узараў механізатар Аляксей Дрэнь.
Як адзначыў галоўны аграном Мікалай Бяляўскі, механізатары, вадзіцелі і паляводы як маральна, так і матэрыяльна зацікаўлены ў выніках уборачнай кампаніі: перад яе пачаткам былі азнаёмлены з умовамі ўсіх аплат, спаборніцтва і ведаюць, што за гэты перыяд– пры высокай якасці і тэмпах– можна добра зарабіць. Вынікі працы за дзень і з пачатку ўборкі штодзённа даводзяцца да кожнага ўдзельніка жніва.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.