Сынковичский храм объединяет людей с верой в душе

Усё было як звычайна на вялікае свята, на Раство Хрыстова: упрыгожаныя ліхтарыкамі елачкі, спакойныя, замілаваныя людскія твары, ад сэрца ідучыя малітвы, урачыстыя песнапенні хору, цікавае выступленне дзяцей з васкрэснай школы… Як і заўсёды, незвычайная ўрачыстасць вітала ў паветры і адбівалася ў людскіх вачах: нарадзіўся сам Хрыстос! 


Хто бывае ў Сынкавіцкай царкве штогод, можа так і падумаць: усё было, як і звычайна. Аднак, незвычайным было тое, што ў храме прысутнічала вельмі многа дзяцей, асабліва дашкольнага ўзросту. І гэта падштурхнула да думкі, што вера адраджаецца, што яна жыве ў душах маладых людзей – бацькоў гэтых дзетак, і што самі дзеткі вырастуць духоўна багатымі людзьмі.
Вялі службу тры свяшчэнна-служыцелі: мітрафорны пратаіерэй айцец Віталій, настаяцель Сынкавіцкага храма айцец Арсеній і айцец Сергій. Дарэчы, наш храм адзіны з сельскіх храмаў, дзе службу вядуць ажно тры свяшчэннаслужыцелі. Сваімі цудоўнымі галасамі яны ўзносілі малітвы, здаецца, у самае неба. Хор, які на свята сабраўся ў поўным саставе, дапамагаў святарам весці службу. У канцы літургіі ўсе дзеці, якія прысутнічалі ў царкве, атрымалі падарункі: цацкі і цукеркі. Не засталіся без падарункаў і ўдзельнікі хору, панамары і касіры, якія нясуць ці неслі сваё паслушанне ў царкве. 
У канцы службы ўсе з радасцю павіншавалі айца Віталія з чарговым днём нараджэння і пажадалі яму здароўя на доўгія гады. Царкоўны хор выканаў новы напеў урачыстай заздраўніцы “Многія лета” ў аранжыроўцы рэгента хору Іны Анішчык.
Служба закончылася, аднак людзі не спяшаліся разыходзіцца: той, хто трапляе ў атмасферу спакою і цішыні нашага храма, зачароўваецца яго веліччу і прыгажосцю назаўсёды.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.