“Стаць і я хачу салдатам”

1852 Выхаванне ў будучых воінаў такіх якасцей і рысаў характару, як патрыятызм, мужнасць, гераізм, – задача навучальных устаноў. Гэта добра разумеюць у педагагічным калектыве дзіцячага сада в. Вострава. Выхавальнікі правялі шэраг цікавых і карысных мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці. У час экскурсіі да помніка загінулым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны разам з дзецьмі навялі на яго тэрыторыі парадак, усклалі кветкі. Актыўна рыхтаваліся выхаванцы ўстановы да Дня абаронцаў Айчыны: развучвалі песні, вершы і танцы, рабілі віншавальныя паштоўкі, малявалі, прыгожа аформілі залу. 23 лютага дзеці запрасілі ў садок сваіх бацькоў на гульнявую праграму “Стаць і я хачу салдатам”. Хлопчыкі з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах “Лётчык”, “Маракі”, “Міннае поле”, “Пераправа”. Ва ўсіх быў прыўзняты настрой, таму што з імі разам спаборнічалі таты. Актыўны адпачынак прыйшоўся ўсім даспадобы і выклікаў шмат пазітыўных эмоцый. Дзякуем за дапамогу ў правя-дзенні мерапрыемства Д.В.Радзіону, А.Ю.Куліку, А.А.Матвейчыку, М.І.Змітрукевічу і М.А.Дзішко. Зоя Германовіч, выхавальнік дзіцячага сада в. Вострава.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.