Сегодня – День пожарной службы

За доўгія гады свайго існавання пажарная служба зведала мноства пераўтварэнняў, аднак нязменнымі засталіся гатоўнасць выратавальнікаў у любую хвіліну  прыйсці на дапамогу тым, хто трапіў у надзвычайную сітуацыю, стаць на барацьбу з вогненнай стыхіяй. Прафесія пажарнага – для моцных, адважных мужчын, якія не баяцца  рызыкаваць сваім жыццём.  Што ж гэта за служба,і хто яны, яе прадстаўнікі? Пра гэта мы даведаліся, пабываўшы ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.

 

 

Сегодня – День пожарной службы

Часова в.а. начальніка РАНС Сяргей Антановіч. 

Сегодня – День пожарной службы

Дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання Таццяна Мандрукевіч. 

Сегодня – День пожарной службы

 Начальнік каравула Сяргей Сурага праводзіць заняткі са старшым пажарным Сяргеем МаўчУном і стажорам Андрэем Гаеўскім. 

Сегодня – День пожарной службы

У час трэніровачных заняткаў з членамі добраахвотнай дружыны. 

Сегодня – День пожарной службы

Супрацоўнікі інспекцыі дзяржпажарнагляду Валерый Мароз і Павел Нядзвецкі праводзяць прафілактычную гутарку па супрацьпажарнай бяспецы з аператарамі збожжасушыльнага комплексу СВК “Бародзічы” Міхаілам Шматам і Сяргеем Палумянам. 

 

РАНС – сукупнасць розных службаў і падраздзяленняў: аператыўна-тактычнай падрыхтоўкі і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, ідэалагічнага і кадравага забеспячэння, дзяржпажарнагляд, група прапаганды і навучання насельніцтва бяспецы жыццядзейнасці, пажарна-выратавальная часць і пасты. Усе яны працуюць дзеля таго, каб папярэдзіць ці, у выпадку неабходнасці, ліквідаваць надзвычайныя сітуацыі, выратаваць жыццё людзей. Будні тут праходзяць, як у любым вай-сковым падраздзяленні – напружана і згодна з раскладам.
Нядаўна ў РАНС адбылася змена кіраўніцтва. Абавязкі начальніка цяпер выконвае Сяргей Антановіч, які займаў пасаду намесніка начальніка па ДСАіГА. Сяргей Васільевіч расказаў, як для райаддзела па надзвычайных сітуацыях праходзіць гэты год:
–З пачатку года супрацоўнікі РАНС выканалі 55 баявых выездаў, 14 з іх – на ліквідацыю пажараў. Выратаваны адзін чалавек, ад агню загінулі двое. Выратавана таксама больш чым на 300 мільёнаў рублёў матэрыяльных каштоўнасцей. Усе падраздзяленні выконваюць свае планавыя арганізацыйныя, прафілактычныя і службова-баявыя задачы ў поўным аб’ёме. Большасць падраздзяленняў сваю дзейнасць у бягучым годзе палепшылі. Своечасова выконваецца графік правядзення пажарна-тэхнічных абследаванняў аб’ектаў сацыяльнага і гаспадарчага прызначэння, жылога сектара, паспяхова вырашаюцца пытанні забеспячэння пажарнай бяспекі падчас правядзення важных сельскагаспадарчых работ і грамадска-палітычных мерапрыемстваў. Падраздзяленні РАНС прымалі ўдзел у вучэннях фарміраванняў грамадзянскай абароны, а таксама спецыяльных тактычных вучэннях, дзе паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі.
Служба ў аддзеле па надзвычайных сітуацыях мае ваенізаваны характар, а гэта значыць падпарадкоўваецца пэўнаму распарадку. Ён прадугледжвае час для заняткаў па баявой і фізічнай падрыхтоўцы, аварыйна-выратавальным мнагабор’і, для самападрыхтоўкі, для работ па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, падтрымання тэхнікі і абсталявання ў стане баявой гатоўнасці– адным словам, усе 24 га-дзіны дзяжурства пажарны-выратавальнік заняты справай. У час уборачнай кампаніі ўсе начальнікі падраздзяленняў будуць наведваць сельскагаспадарчыя прад-прыемствы, правяраць выкананне правілаў супрацьпажарнай бяспекі на жніве. На гэты перыяд побач з камбайнамі будуць дзяжурыць пажарна-выратавальныя пасты “Караліно”, “Цяглевічы” і “Падгрушаны”.

 


Каравул заўсёды ў баявой гатоўнасці
Раніца ў ПАВЧ №1 пачынаецца з разводу каравулаў. Камандзір дзяжурнай змены да-кладвае аб бягучай пажарнай сітуацыі, а камандзір заступаючай правярае гатоўнасць супрацоўнікаў да дзяжурства. Затым пажарныя прымаюць тэхніку і пажарна-тэхнічнае ўзбраенне. Каравул №2 узначальвае маёр Сяргей Сурага. Пад яго кіраўніцтвам розныя па ўзросце, інтарэсах і характарах людзі на суткі становяцца адзіным цэлым, адной дружнай сям’ёй – баявой зменай.
У аўтамабільным боксе ўсё ў ідэальным парадку, кожная рэч – на сваім месцы. Як начы-шчаны самавар, блішчыць магутны пажарны аўтамабіль МАЗ – яго выратавальнікі атрымалі сёлета. Аб’ём вады, які змяшчаецца ў гэтай аўтацыстэрне, значна большы, чым у іншай пажарнай тэхніцы, што дазваляе тушыць пажар на працягу 24 хвілін (для параўнання: у іншых пажарных аўтамабілях запасу вады хапае толькі на 10 хвілін). Аўтамабілі ўкамплектаваны бензапілой і бензарэзам, таму выратавальнікі могуць выконваць як асноўную работу — тушыць пажары, так і спецыяльную – займацца ліквідацыяй наступстваў стыхіі, аўтамабільных аварый і г.д.
У пакоі адпачынку асабістага саставу ўздоўж сцен стаяць акуратна запраўленыя коўдрай ложкі. На стэлажах – пажарнае абмундзіраванне. У пажарных, як і ў салдатаў, у кожнага свой процівагаз, свой прыбор дыхання і перамяшчэння ў задымленых памяшканнях, свае індывідуальныя інструменты.
Цэнтр аператыўнага кіравання – святая святых аддзела па надзвычайных сітуацыях. Менавіта сюды паступаюць паведамленні аб пажарах ці надзвычайных здарэннях. Ад правільнасці дзеянняў дзяжурнага ў далейшым залежыць паспяховасць усёй праведзенай выратавальнай аперацыі. Ён літаральна за хвіліну павінен апрацаваць увесь аб’ём інфармацыі і перадаць звесткі аб здарэнні ў іншыя службы раёна: райбальніцу, міліцыю, РЭС… У час нашага наведвання РАНС дзяжурства ў цэнтры аператыўнага кіравання несла адзіная ў гэтым падраздзяленні жанчына Таццяна Мандрукевіч. Як адзначыла Таццяна Іванаўна, яе работа хоць і няпростая, але вельмі цікавая, і яна яшчэ ні разу не пашкадавала аб тым, што звязала свой лёс з выратавальнай службай.


Пад пільным кантролем дзяржпажарнагляду
Застаць інспектараў дзяржпажарнагляду на месцы даволі няпроста: няма такога дня, каб яны не праводзілі сустрэчы, гутаркі з насельніцтвам, праверкі прадпрыемстваў і арганізацый па пытаннях захавання пажарнай бяспекі. Два разы на год інспекцыяй праводзіцца пажарна-тэхнічнае абследаванне індывідуальных домаўладанняў: дэталёвае – зімой і кантрольнае – перад пачаткам ацяпляльнага сезону. Падчас наведвання жылога сектара правяраецца стан праводкі, пячнога ацяплення, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, асабліва ў адзінокіх, састарэлых грамадзян, мнагадзетных сем’яў, асобаў, якія злоўжываюць алкаголем. Інспектары папярэджваюць гаспадароў пра недахопы, даюць пэўны час на іх выпраўленне, а затым, калі на папярэ-джанне няма ніякага рэагавання, выпісваюць домаўладальнікам штраф.
З пачаткам уборачнай кампаніі для супрацоўнікаў дзяржпажарнагляду галоўнай задачай стала прафілактычная работа па папярэджанні ўзнікнення пажараў і іншых надзвычайных сітуацый на ўсіх важных участках уборачнага канвеера.
– Рэгулярна перад пачаткам і затым падчас уборкі, – адзначае намеснік начальніка РАНС па дзяржпажарнаглядзе Сяргей Бурдук, – у гаспадарках раёна мы правяраем супрацьпажарную бяспеку тэхнікі, занятай на ўборцы, зернесушыльных комплексаў і зерне-складоў: наяўнасць сродкаў пажаратушэння, спраўнасць электрычнага і іншага абсталявання. Важнае патрабаванне – каб на палях побач з уборачнай тэхнікай пастаянна знаходзіліся трактары ці аўтамабілі, абсталяваныя ёмістасцямі з вадой, помпамі і шлангамі для тушэння. Толькі пры строгім захаванні супрацьпажарных правілаў можна пазбегнуць страт.


Тут служаць сапраўдныя мужчыны
 Намеснік начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей Грабун так ахарактарызаваў сваю прафесію і калектыў раённага аддзела:
– Няма больш важнай задачы, як захаваць жыццё чалавеку. І прафесія выратавальніка-пажарнага – адна з такіх. Дэвіз службы – прафесіяналізм, адвага і гонар. Выратавальнік павінен быць фізічна развітым, самадысцыплінаваным, умець мабілізаваць свае сілы і арганізаваць іншых.
Калектыў райаддзела па надзвычайных сітуацыях складаецца з прафесіяналаў, і кожны з іх на сваім месцы. Па выніках работы за першае паўгоддзе лепшым прызнаны каравул №2, які ўзначальвае Сяргей Сурага. Камандзір аддзялення Руслан Букаты і старшы пажарны Сяргей Маўчун узнагароджаны знакам “Выдатнік”. Паспяхова спраўляюцца з пастаўленымі задачамі асабовы састаў ПАВП №11 вёскі Каралін, які ўзначальвае Валерый Маўчун, каравул №1 ПАВЧ №1 (начальнік Дзмітрый Скіба). Рашучасцю і прафесіяналізмам вызначаюцца камандзіры аддзяленняў Алег Александровіч (ПАВЧ №1) і Дзмітрый Лагуноў(ПАВП №13)– з нагоды прафесійнага свята яны ўзнагароджаны Ганаровай граматай МНС і Граматай абласнога ўпраўлення МНС.
Працяглы час працуюць у аддзеле начальнік пастоў в.Снежная Юрый Руды і в.Цяглевічы Сяргей Іванчук, камандзіры аддзяленняў Дзмітрый Лабовіч і Мікалай Земба (ПАВП №11), дыспетчары Юрый Камарэц (адзначаны Граматай абласнога ўпраўлення МНС), старшына па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні Раман Махнач, старшы вадзіцель Андрэй Камякевіч (ПАВЧ №1). Не адстаюць ад вопытных спецыялістаў і маладыя: выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі начальнік паста в.Падгрушаны Павел Грышкевіч, камандзіры ад-дзяленняў Сяргей Клішэвіч і Міхаіл Сяргей (ПАВП №14). Значную прафілактычную работу праводзяць супрацоўнікі інспекцыі дзяржпажарнагляду: намеснік начальніка Сяргей Бурдук, старшы інспектар Валерый Мароз, інспектар Павел Нядзвецкі.
Калектыў РАНС вызначаецца не толькі сваімі прафесійнымі якасцямі, але і шматлікімі талентамі: Алег Александровіч з’яўляецца майстрам спорту ў гіравым спорце, Віталій Касцюк, Руслан Букаты, Павел Грышкевіч, Сяргей Клішэвіч паспяхова вы-ступаюць на спаборніцтвах па выратавальным мнагабор’і. Ніводнае ўрачыстае мерапрыемства ці агляд мастацкай самадзейнасці не абыходзіцца без выступлення Таццяны Мандрукевіч.
Надзейнымі памочнікамі зэльвенскіх пажарных сталі члены 12 добраахвотных дружын з прадпрыемстваў і арганізацый раёна, а таксама юныя пажарныя.
–Ад кіраўніцтва райаддзела,–адзначыў у заканчэнне гутаркі Сяргей Грабун,– віншуем з прафесійным святам усіх работнікаў і ветэранаў пажарнай службы. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.