С песней–по жизни

Яркія выступленні хору “Успамін” застаюцца надоўга ў памяці гледачоў не толькі нашага зэльвенскага краю, але і вобласці. Удзел ветэранаў вайны і працы ў хоры –  асобная цікавая старонка жыцця кожнага з іх. Больш яскрава аб гэтым яны гавораць самі.

 

С песней–по жизни   

 

Аляксандр Зянько:


–На працягу ўсяго жыцця сябрую з песняй. Яшчэ ў школьныя гады выступаў са-лістам хору. І ў час вучобы ў інстытуце не разлучаўся з песняй. Не раз наш студэнцкі хор займаў прызавыя месцы. І потым, падчас працы, не раз даводзілася абараняць гонар свайго калектыву не толькі на раённай сцэне, але і ў вобласці. Так, як бачыце, усё жыццё з песняй.
Алена Хадакоўская:
–Мне пашчасціла, што на працягу ўсяго жыцця мяне акружала вялікая колькасць цікавых, адукаваных людзей. Гэта падштурхоўвала да ўдзелу ў розных мерапрыемствах, якія ладзіліся ў раёне. Таму і зараз не магу сядзець у адзіноце. Тым больш, што вельмі люблю спяваць.
Калектыў хору для мяне–своеасаблівая “сям’я”, дзе можна падзяліцца радасцю, болем, пагаварыць па душах.


Анатолій Кніга:

–Па жыцці стараўся быць заўсёды з людзьмі. Чалавечыя зносіны надаюць мне зарад бадзёрасці, паднімаюць настрой.
У пенсійным узросце, калі можна больш часу прысвяціць сабе, неабходна абавязкова мець любімы занятак. І ніякія гаспадарчыя справы яго не заменяць. Маё хобі – песня. Люблю свой калектыў, рэпертуар, выступленні. Жыву рэпетыцыямі, канцэртнымі нумарамі. Кожны раз хвалююся, калі даводзіцца прымаць удзел у конкурсных праграмах.
Шкада, што ў апошні час калектыў хору не папаўняецца новымі ўдзельнікамі. Паверце, тут ёсць усе магчымасці, каб раскрыць свой талент, пазнаць асалоду жыцця на сцэне. Таму хочацца запрасіць усіх таленавітых, вясёлых, цікаўных людзей паважанага ўзросту да нас у калектыў.


Надзея Солыкава:
–Я прыйшла ў хор, калі мне споўнілася 50 гадоў, па запрашэнні былога калегі Уладзіміра Іванавіча Канецкага. Ён ведаў, што я вельмі люблю спяваць. У адзін момант споўніліся два мае жаданні – надалей працягнуліся зносіны з людзьмі і я заспявала на сцэне.
З вялікім задавальненнем улілася ў наш дружны калектыў і спяваю да гэтага часу. Разам з кіраўніком і ўдзельнікамі хору абмяркоўваем і спрабуем ноты, словы, галасы. Калі атрымліваецца і ўсім падабаецца, заносім у рэпертуар. Прыемна, што ў калектыве пануе атмасфера ўзаемапаразумення і падтрымкі.


Вера Гусак:
–Люблю вясёлыя песні, байкі. Радуюся, калі на нас глядзяць шчаслівыя вочы гледачоў, шчыра і ад душы гучаць апладысменты. Менавіта так нас сустракалі ў Елкаўскім сельскім доме культуры. Прысутныя ў зале не маглі стрымаць эмоцый: апладыравалі, спявалі разам з намі. А напрыканцы канцэртнай праграмы старшыня сельгаскааператыва выказаў словы падзякі і захаплення нашым выступленнем. Такія водгукі надоўга застаюцца ў памяці, надаюць новыя сілы і жаданне радаваць людзей сваёй творчасцю.


Ніна Поршнева:
–Спяваю з пяці гадоў. Ніколі не разлучалася з песняй, як бы ў жыцці цяжка ні было. У хор прыйшла адной з першых. Рэпетыцыі і выступленні ствараюць толькі выдатны настрой. А колькі ўражанняў пасля канцэртаў! Мне вельмі прыемна, калі ў рэпертуар уключаюцца і мае вершы.


Анатолій Вярстак:

–Большасць удзельнікаў хору, у тым ліку і я, у перыяд працоўнай дзейнасці, вяла актыўны лад жыцця. І зараз, калі выйшлі на заслужаны адпачынак, не можам стрымаць свой запал. Лічу, што сваім прыкладам мы павінны даказваць маладому пакаленню, што і ў нашым узросце можна цікава і рознабакова праводзіць час. 
Мы любім песню і праз яе хочам данесці да кожнага чалавека тыя эмоцыі, якія адчуваем і перажываем самі. На мой погляд, на нашых канцэртах раўнадушных гледачоў не бывае. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.