Районный смотр-конкурс эстрадного творчества и ведущих концертных программ собрал целое созвездие талантов Зэльвеншчыны

Раённы агляд-конкурс эстраднай творчасці і вядучых канцэртных праграм, які прайшоў у раённым Доме культуры, сабраў цэлае сузор’е талентаў Зэльвеншчыны. Конкурс праводзіцца штогадова, і за час свайго існавання заваяваў папулярнасць сярод шматлікіх прыхільнікаў самадзейнай творчасці. 

 

Конкурсная праграма гэтага года складалася больш чым з 50 нумароў. Адкрылі выступленне самадзейныя артысты Елкаўскага сельскага Дома культуры, якія падрыхтавалі тры канцэртныя нумары. Песня “Не грусти” ў выкананні аўтара Ільі Барынбаева і яго маці аказала яркае ўражанне як на членаў журы, так і на гледачоў. Затым творчую эстафету падхапілі ўдзельнікі з іншых устаноў культуры і РДК. Кожны з іх імкнуўся паказаць высокае выканаўчае майстэрства, сцэнічную культуру і артыстызм, арыгінальнасць і навізну ў падачы песеннага матэрыялу.
Шчаслівыя і незабыўныя гады маладосці, успаміны пра першае каханне займаюць асаблівае месца ў жыцці кожнага чалавека. Большасць музычных твораў былі менавіта на гэтую тэму. Гледачы пачулі як сучасныя песні, так і творы мінулых гадоў, якія не страцілі сваёй папулярнасці. Вельмі ўзрушыла ўсіх прысутных песня “Белыя росы” ў выкананні таленавітага спевака з раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яўгенія Ільчанкі. Бурнымі апладысментамі сустрэлі гледачы выступленне дуэта ў складзе братоў Аляксея і Віталія Мурыных, якія цудоўна выканалі песню “Я и ты”. Маладыя людзі парадавалі і сольнымі нумарамі. Высокім майстэрствам і культурай выканання ўразіў прысутных дуэт у складзе Аксаны Маляўскай і Івана Матаха, якія выканалі цудоўную песню “Я читаю тебя по глазам”. Гэтыя спевакі прадставілі і свае соль-ныя нумары.
Цёпла ві-талі прысутныя ў зале выступленне маладога спевака Уладзіміра Ляха з Зэльвы. Яго выкананне песні “Просто подари” заваражыла журы і гледачоў і было сустрэта цёплымі апладысментамі.
Ужо не першы год радуе публіку прыгожым выкананнем песень сям’я Алены і Уладзіміра Перавалавых. На гэтым конкурсным аглядзе яны выступалі як дуэтам, так і з сольнымі нумарамі.
Чарговы агляд-конкурс эстраднай творчасці і вядучых канцэртных праграм прадэманстраваў, што на Зэльвен-шчыне ёсць шмат яркіх талентаў. Самадзейныя артысты прадставілі свае цікавыя нумары, і выступленне кожнага з іх было дастойна высокай адзнакі. Аднак, як і прынята на конкурсе, журы вызначае лепшых. Перамогі прысуджаліся па намінацыях “Лепшае сольнае выступленне”, “Лепшы дуэт”. У першай намінацыі перамог Яўгеній Ільчанка, другое месца заняў Аляксей Мурын, трэцяе – Уладзімір Лях. Усе яны прадстаўлялі на конкурсе раённы Дом культуры.
У намінацыі “Лепшы дуэт” перамогу атрымалі браты Аляксей і Віталій Мурыны (РДК) (на здымку), другое месца ў Аксаны Маляўскай і Івана Матаха (Дзярэчынскі ЦДК), трэцяе – Алены і Уладзіміра Перавалавых (Каралінскі СДК).

 

Районный смотр-конкурс эстрадного творчества и ведущих концертных программ собрал целое созвездие талантов Зэльвеншчыны


За выкананне аўтарскай песні Граматай аддзела культуры райвыканкама ўзнагаро-джаны Наталля і Ілья Барынбаевы.

Сярод вядучых пераможцай стала Марына Сядач (РДК). Другое месца прысуджана Таццяне Грэцкай (Елкаўскі СДК), трэцяе – Таццяне Шалястовіч (Крывіцкі СДК).
За ўдзел у конкурсе адзначаны салісты Іван Матах і Аксана Маляўская (Дзярэчынскі ЦДК), Валянціна Марчук (Снежненскі СК), Віталій Мурын (РДК).
Пераможцы конкурсу пры-муць удзел у абласным фестывалі эстраднай творчасці і вядучых праграм.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.