Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з дзецьмі, якія адпачываюць у лагеры “Блакітная хваля”

100_0759 Дзеці, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры “Блакітная хваля”, радасна віталі работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Як заўсёды, яны з нецярпеннем чакалі прыезду гасцей на “вялікай чырвонай машыне”. Выратавальнікі ПАВП-11 аграгарадка Каралін прадэманстравалі дзетвары пажарную тэхніку і абсталяванне, з дапамогай якога прыходзіцца ліквідаваць надзвычайныя здарэнні. Хлопчыкам і дзяўчынкам цікава было даведацца, што аўтацыстэрна “Урал” важыць больш за 10 тон і змяшчае 6000 літраў вады. Начальнік паста Валерый Маўчун і вадзіцель Міхаіл Шэйка расказалі адпачывальнікам аб баявым адзенні прадстаўнікоў МНС, наглядна паказалі, як яго неабходна правільна і хутка апранаць. Сярод дзетвары знайшлося шмат жадаючых прымерыць касцюмы выратавальнікаў і зрабіць фотаздымак на памяць. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем слухалі, як работнікі РАНС дзейнічаюць пры выратаванні людзей з заблакіраванага аўтамабіля, які трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне. Інспектар групы нагляду і прафілактыкі Аляксандр Болцік нагадаў падлеткам правілы пажарнай бяспекі, як паводзіць сябе ў час адпачынку на вадаёмах, у лесе і на вуліцы. Бадай, самай відовішчнай часткай мерапрыемства ў спякотны дзень стала водная феерыя з пажарнага рукава. Дзякуючы арганізаванай сустрэчы дзеці з першых вуснаў даведаліся аб прафесіі пажарнага, алгарытме дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях. Наталля МАЦЮК.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.