Пытанні, якія хвалююць жыхароў в.Тулава, вяскоўцы змаглі задаць падчас сустрэчы з намеснікам старшыні райвыканкама Валянцінам Семяняка

Апроч прыёмаў грамадзян і правядзення прамых тэлефонных ліній з кіраўніцтвам раёна ў практыку ўвайшлі сустрэчы прадстаўнікоў райвыканкама з насельніцтвам непасрэдна па месцы жыхарства з мэтай інфармавання па важнейшых пытаннях жыццезабеспячэння. Гэта таксама дастаткова эфектыўны спосаб даведацца, што хвалюе жыхароў Зэльвеншчыны, і па магчымасці вырашыць праблему, а калі зрабіць гэта немагчыма, то аргументаваць, па якой прычыне. Пражываючых у в. Тулава непакоіць стан часткі вясковай вуліцы. Па словах сяльчан, тут часта праязджае сельскагаспадарчы транспарт, што псуе якасць дарогі. Не далічваюцца жыхары свойскай птушкі. Непадалёку ад іх населенага пункта знаходзіцца лес. Таму частымі “гасцямі” ў вёсцы сталі лісы. Вяскоўцаў прадстаўнік райвыканкама заахвоціў быць пільнымі ў адносінах да свайго жыцця. Каб пазбегнуць узнікнення пажараў, варта прытрымлівацца правільнай эксплуатацыі электрапрыбораў, пячнога ацяплення, не курыць у ложку, тым больш у стане алкагольнага ап’янення. Папярэдзіць надзвычайную сітуацыю заўсёды дапаможа ўсталяваны ў жылых памяшканнях аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Падчас сустрэчы растлумачваліся таксама пытанні медыцынскага і гандлёвага абслугоўвання насельніцтва. Старшыня Тулаўскага сельвыканкама Таццяна Умарава нагадала аб неабходнасці падрыхтоўкі да ацяпляльнага перыяду. Хто мае патрэбу ў паліве, могуць звяртацца непасрэдна ў сельвыканкам. Паступіўшыя звароты накіраваны для вырашэння ў адпаведныя службы і ўзяты на кантроль. Наталля МАЦЮК.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.