Прыгожыя намалоты

974 Жніво ў раёне з кожным днём набірае тэмпы: напера-дзе ідуць хлебаробы філіяла “Князева”. Зерневыя каласавыя культуры тут убраны на 38 працэнтах плошчаў, валавы збор складае 7020 тон. З кожнага гектара атрымліваюць па 62,9 цэнтнера збожжа. Князеўскія хлебаробы – сапраўдныя “карыфеі” нівы: мала хто ў раёне можа спаборнічаць з імі ва ўменні штогод атрымліваць высокія ўраджаі. Летась яны сталі пераможцамі раённага спаборніцтва на жніве. – Мы нацэльваем усіх работнікаў на хуткае і, галоўнае, якаснае правядзенне ўборачнай кампаніі, – гаворыць галоўны аграном філіяла “Князева” Уладзімір Жыдок. – Сёлета на жніве за-дзейнічаны 15 збожжаўборачных камбайнаў і столькі ж машын. Людзі, якія на іх працуюць, надзейныя, давяраць ім можна. Першым тысячнага рубяжу намалоту збожжа ў фізічнай вазе на камбайне “Лексіён-580”дасягнуў экіпаж у складзе старшага камбайнера Пятра Падабеда і камбайнера Томаша Каспярца. На другім месцы экіпаж старшага камбайнера Рамана Грыза і камбайнера Леаніда Карнача: на “Мега-208” яны намалацілі 734 тоны збожжа ў фізічнай вазе. На трэцім месцы – старшы камбайнер Уладзімір Карнацэвіч і камбайнер Віктар Калянчук. На іх рахунку 706 тон зерня. 972 – Надвор’е спрыяе ўборцы і тэхніка не падводзіць, – гаворыць Пётр Падабед. – Выходзім у поле як толькі з нівы спадзе раса, а вяртаемся дамоў познім вечарам. Сілкуемся ў палявых умовах: гаспадарка забяспечвае занятых на жніве людзей двухразовым гарачым харчаваннем. Разумеем, што неабходна як мага хутчэй убраць ураджай. Сярод вадзіцеляў першынство ўтрымлівае Станіслаў Капыловіч. На аўтамабілі МАЗ-5551 ён перавёз 1157 тон збожжа ва ўмоўнай вазе. Крыху ўступаюць лідару Мікалай Снітко і Анатолій Мулярчык. На іх рахунку – 837 і 747 тон перавезенага зерня адпаведна. Ва-дзіцелі адзначаюць, што сельгаспрадпрыемства загадзя паклапацілася аб тэхабслугоўванні за-дзейнічаных на жніве машын, таму з боку перавозчыкаў залатога грузу збояў няма. Убраны ўраджай дастаўляецца на зернесушыльныя комплексы, дзе работа вядзецца кругласутачна. Так, князеўскі комплекс КЗСВ-40 за змену дапрацоўвае больш за 500 тон зерня. У гэтым вялікая заслуга аператараў Генадзія Рудога, Віталія Ціляка і іншых работнікаў. У другім вытворчым участку, дзе мы таксама пабывалі, ішла ўборка азімай пшаніцы. Сярод экіпажаў адчувалася працоўнае напружанне. Кожны імкнуўся намалаціць як мага больш. За якасцю ўборкі сачыў загадчык Генадзій Яскевіч. 975 – Ураджай выдатны – больш за 70 цэнтнераў з гектара атрымліваем, – расказвае Генадзій Іосіфавіч. – Гэтаму садзейнічае вялікая працаздольнасць нашых людзей: усе механізатары, камбайнеры і вадзіцелі працуюць з поўнай аддачай сіл, пакідаючы на адпачынак мінімум часу. Паралельна з абмалотам зерня вя-дзём уборку, прасаванне і сціртаванне саломы. Акрамя кіраўніцтва філіяла асаблівы клопат аб удзельніках жніва праяўляе і мясцовы прафсаюзны камітэт. Ён лічыць сваім абавязкам прымаць самы актыўны ўдзел у стварэнні належных умоў для высокапрадукцыйнай працы ўсіх задзейнічаных на ўборцы ўраджаю людзей. Самае, бадай, важнае – матэрыяльнае стымуляванне. 973 Кожны дзень падводзяцца вынікі работы. Раніцай адказная за ідэалагічную работу ў гаспадарцы Ірына Скіба вывешвае на шыльдзе флагштока інфармацыю з імёнамі перадавікоў жніва і ўзнімае флаг у іх гонар. Гэта вельмі натхняе хлебаробаў на яшчэ больш плённую працу. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.