Профессионализм с годами не проходит

Гэтай прывабнай жанчыне зараз ужо за семдзесят. Магчыма, нехта з былых пацыентак цяпер яе і не пазнае. Аднак такую, як на фотаздымку, Ганну Аляксееўну Пучок добра ведае і памятае  каля чвэрці жанчын раёна. Чаму столькі? Бо яна была адной з чатырох акушэрак радзільнага аддзялення зэльвенскай бальніцы, якія прымалі на свет нованароджаных дзяцей.  

 

  Профессионализм с годами не проходит

 

37 гадоў у любімай прафесіі… 37 гадоў самаадданай працы як днём, так і ноччу. Пра Ганну Аляксееўну Пучок з упэўненасцю можна сказаць: яна – прыклад таго, якім павінен быць медыцынскі работнік. Хоць жанчына ўжо амаль два дзясяткі гадоў на за-служаным адпачынку, ёй часта сніцца радзільнае аддзяленне, як яна працягвае рукі, каб прыняць нованароджанае дзіцятка.
Добрая, уважлівая, спагад-лівая, Ганна Аляксееўна заўсёды ведала, як і чым дапамагчы сваім маленькім пацыентам і іх матулям. Акушэрка медыцыну лічыла не заняткам, а сэнсам жыцця. Яшчэ ў дзяцінстве яна цвёрда вырашыла, што будзе дапамагаць людзям, таму і з выбарам прафесіі не вагалася. І, як цяпер прызнаецца, ніколі не па-шкадавала аб гэтым.
Пасля заканчэння Гродзенскага медвучылішча ў 1956 го-дзе была накіравана ў Крамяніцкую ўчастковую бальніцу. Бывала, не паспее пераступіць парог дома, як зноў выклікаюць на работу – яна была адзінай акушэркай на ўсю бальніцу. У той час у адной толькі Крамяніцкай бальніцы прымалі столькі родаў, колькі цяпер няма ва ўсім раёне. Па прыкладных разліках, жанчына прыняла больш за дзве тысяч немаўлят. “Гэта вельмі адказна–прымаць у свае рукі новага чалавека, – лічыць Ганна Аляксееўна. –Дапамагчы яму зрабіць першы ўздых, абагрэць, спавіць… Але і радасці ад з’яўлення на свет дзіцяці – не выказаць”. 
Першыя гады працы ўмацавалі ўпэўненасць у тым, што з выбарам прафесіі яна не памылілася. Пазней, ужо маючы 10-гадовы вопыт работы, перавялася на працу ў зэльвенскае радзільнае аддзяленне. Тут яе сустрэлі вельмі цёпла, да новага месца прывыкла хутка. Працаваць стала намнога лягчэй. Не таму, што складаных выпадкаў стала менш, проста ўрач у любы момант мог прыйсці на дапамогу. Аднак кожны раз, прымаючы на свет немаўля, хвалявалася, нібы рабіла гэта ўпершыню. 
На пытанне, што ў рабоце дастаўляла найбольшае задавальненне, Ганна Аляксееўна адказала: “Бывалі выпадкі, калі прыходзілася змагацца за жыццё і жанчыны, і дзіцяці. І калі ўсё складвалася нармальна – гэта, безумоўна, была самая вялікая радасць”.
З года ў год Ганна Аляксееўна спраўна выконвала свае прафесійныя абавязкі. Заслужыла прызнанне, павагу пацыентаў і калег па рабоце. Не адзін раз абараняла гонар раёна на абласных конкурсах прафесійнага майстэрства. Яе праца неаднаразова адзначалася ўзнагародамі розных узроўняў.
Не дзіўна, што і сёння гэтая ўжо не маладая жанчына застаецца аптымістам, радуецца кожнаму новаму дню. Як і ў маладыя гады, Ганна Аляксееўна ў пастаянным руху. Па-ранейшаму гараць дабрынёй яе шчырыя вочы. І сэрца такое ж спагадлівае, клапатлівае, адкрытае. Ёсць у яе нейкі асаблівы агеньчык, незвычайная душэўная цеплыня, шчырасць, прага да жыцця, якія прыцягваюць кожнага, хто з ёю знаёмы. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.