Представители международного благотворительного объединения «София» побывали на Зельвенщине
Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в.Мадзейкі наведалі прадстаўнікі Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Сафія” – муж і жонка Гары і Кэйлін Джон і выканаўчы дырэктар Сяргей Зубовіч. Гасцей цікавіла, наколькі мэтазгодна былі выкарыстаны сродкі, выдзеленыя фондам на патрэбы аддзялення.
Дэвізам Міжнароднага аб’яднання з’яўляюцца словы: “Дапамагаць людзям, каб яны змаглі ў наступным дапамагчы сабе самі”. І яго гуманітарныя праекты–яркае таму пацвярджэнне. МДГА “Сафія” супрацоўнічае з усімі, хто звернецца па дапамогу, з тымі, каму яна сапраўды неабходна.
–Наш абавязак–бескарысна дапамагаць лю-дзям,–адзначаюць амерыканцы Гары і Кэйлін Джон.–А яшчэ мы хочам паказаць прыклад сваім дзецям і ўнукам (у сям’і Джон 7 дзяцей і 31 унук), наколькі важна клапаціцца аб іншых, асабліва сацыяльна неабароненых катэгорыях грамадзян, каб яны адчувалі клопат і ўвагу, што не пакінуты з цяжкай жыццёвай сітуацыяй сам-насам.
Па словах валанцёраў, яны хочуць прытрымлівацца прыкладу Іісуса Хрыста, які спрабаваў працягнуць руку дапамогі кожнаму чалавеку.
Муж і жонка выказалі згоду ехаць у любую частку свету для ажыццяўлення гуманітарнай місіі. І былі вельмі задаволены, калі даведаліся, што іх накіроўваюць у Беларусь (да гэтага яны на працягу двух гадоў ажыццяўлялі гуманітарную дзейнасць у Расіі).
–Нам вельмі спадабалася ваша краіна і людзі, якія тут жывуць: гасцінныя, шчырыя і добразычлівыя,–дзеляцца ўражаннямі валанцёры.–Мы пераканаліся, што ў вас удзяляецца вялікая ўвага тым катэгорыям насельніцтва, якім неабходна сацыяльная падтрымка. Мы атрымалі вялікае задавальненне ад таго, што змаглі ўнесці свой уклад у аказанне дапамогі.
У час сустрэчы прадстаўнікі Міжнароднай дабрачыннай арганізацыі цікавіліся ўмовамі пражывання людзей пажылога ўзросту, іх станам здароўя. Госці з замежжа далі высокую ацэнку прафе-сійным і чалавечым якасцям работнікаў сацыяльнай сферы нашага раёна, адзначылі іх чуйны клопат пра людзей.
На памяць аб сустрэчы Гары і Кэйлін Джон атрымалі сувеніры, змайстраваныя ўмелымі рукамі наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў г.п.Зэльва.