Праздник деревни Теглевичи подарили жителям работники местного СДК

Цудоўны настрой стварылі жыхарам в.Цяглевічы работнікі мясцовага сель-скага Дома культуры, якія падрыхтавалі для іх свята вёскі.

 

 

Праздник деревни Теглевичи подарили жителям работники местного СДК

Праздник деревни Теглевичи подарили жителям работники местного СДК

Праздник деревни Теглевичи подарили жителям работники местного СДК

Праздник деревни Теглевичи подарили жителям работники местного СДК

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства былі старшыня Дабраселецкага сельвыканкама Тамара Качук, начальнік СГФ “Дабраселецкі” Пётр Талай, яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Валянціна Крукоўская, галоўны бухгалтар філіяла Ніна Каляда.
На свяце ўшаноўвалі самага старэйшага жыхара вёскі Вольгу Санукевіч і малодшага–Паліну Жданюк. Словы ўдзячнасці за доблесць і мужнасць, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, былі выказаны ў адрас ветэрана Ігнація Жабрака, якому сёлета споўніцца 89 гадоў.
Цёплыя віншаванні прымалі і тыя, хто шмат гадоў крочыць разам па жыцці. Гэта Іван Васільевіч і Надзея Іосіфаўна Мазоль (63 гады), Уладзімір Іосіфавіч і Валянціна Антонаўна Гацукі (60 гадоў). У верасні брыльянтавае вяселле адзначаць Іван Уладзіміравіч і Анастасія Уладзіміраўна Лухтаны.
Святочную канцэртную праграму вяскоўцам падарылі жаночы вакальны гурт у складзе М.Захаркі, А.Бяляўскай, Л.Мазоль, В.Захаркі, дзіцячы вакальны гурт, а таксама Яўгенія Мазоль, Вольга Мазур, вучні музычнай школы Насця Міхальчык і Валерыя Мікуцэвіч.
А ў канцы свята начальнік гаспадаркі Пётр Талай уручыў памятныя падарункі заслужаным пенсіянерам і працаўнікам.

Валянціна Чарнушыч,
дырэктар Дабраселецкага СДК.
 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.