Праграма свята «Ганненскі кірмаш»

ПЛОШЧА – ЦЭНТРАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА

12.00 – 12.15 – «ВІВАТ, КІРМАШ!» (тэатралізаванае прадстаўленне (з удзелам шоу-цэнтра Уладзіміра Кустава, г. Мінск). 12.20 – 13.00 – ансамбль народнай музыкі і песні «Купалінка», г. Мінск. 13.00 – 14.20 – цыганскае шоу «Очи черные», г. Мінск. 14.20 – 14.30 – «КІРМАШОВЫЯ КОНКУРСЫ» (падвядзенне вынікаў конкурсаў: на лепшы касцюміраваны калектыў, лепшую пляцоўку сельскагаспадарчых арганізацый і сельсаветаў «Кірмашовы падворак», лепшую прэзентацыю аграсядзіб і пляцовак прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесy, лепшы каравай, лепшае афармленне балконаў, лепшую работу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на тэму кірмашу).

ЦЭНТРАЛЬНЫ СКВЕР – РАМЕСНАЯ ПЛЯЦОЎКА

12.00 – 18.00 – «КІРМАШ РАМЁСТВАЎ» (падворкі раённых дамоў рамёстваў, народных майстроў, майстар-класы).

ВУЛІЦЫ САВЕЦКАЯ, АКАДЭМІКА ЖЭБРАКА, ПАРКАВАЯ – ГАНДЛЁВАЯ ПЛЯЦОЎКА

12.00 – 24.00 – «КІРМАШОВЫ КУФАР» (гандлёвыя рады, прыватны гандаль).

ВУЛІЦА САВЕЦКАЯ (ДА РДК) – ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКАЯ ПЛЯЦОЎКА

12.00 – 21.00 – «ГАСЦІННА ЗАПРАШАЕМ!» (прэзентацыя аграсядзіб і пляцовак прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесу).

ВУЛІЦА ПЕРАМОГІ – СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ ПЛЯЦОЎКА

12.00 – 21.00 – «КІРМАШОВЫЯ СУСТРЭЧЫ» (падворкі сельскагаспадарчых арганізацый). 12.00 – 21.00 – «ЭХ, ПРАКАЧУ!» (падарожжа на брычках, павозках). 12.00 – 16.30 – «ПАДКОВА» (выстава ў гонар коней). 14.30 – 15.00 – «ЗВІНЯЦЬ ЗВОНЧЫКІ!» (конкурс на лепшую конную павозку).

ПАРКАВАЯ ЗОНА – КОННАЯ ПЛЯЦОЎКА

14.00 – 16.00 – ВЫСТАВА І І ПРОДАЖ КОНЕЙ. 15.00 – 15.30 – КОННА-СПАРТЫЎНАЕ ШОУ (выступленні конна-спартыўных школ. Катанне на конях).

КАЛЯ КЗЦ «ФЕЕРЫЯ» – МАСТАЦКАЯ ПЛЯЦОЎКА

12.00 – 18.00 – «СКАРБОНКА ТАЛЕНТАЎ» (выстава выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і фотамастацтва).

ЛЕТНЯЯ ЭСТРАДА – ТВОРЧАЯ ПЛЯЦОЎКА

15.30 – 16.30 – «КІРМАШОВАЯ ІМПРЭЗА» (выступленне народнага ансамбля «Калаж», танцавальных калектываў ДШМ, г.п. Зэльва). 16.30 – 17.00 – «ФаСонШоу» – прадстаўленне тэатра звяроў. 17.00 – 18.00 – «КІРМАШОВЫ ЦУД» (конкурс на лепшы стылізаваны касцюм).

ПЛОШЧА – ЦЭНТРАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА

18.00 – 19.10 – «КІРМАШОВЫЯ ЗАБАВЫ” (міжнародная матчавая сустрэча «Усход–Захад» паміж зборнымі камандамі Беларусі і Латвіі па каратэ, сумо па-местачковаму). 19.10 – 19.20 – падвядзенне вынікаў конкурсу на лепшы стылізаваны касцюм, лепшы фотаздымак і лепшы відэасюжэт на тэму «Ганненскі кірмаш». 19.20 – 22.00 – «КІРМАШОВЫ ПАДАРУНАК” (эстрадны канцэрт з удзелам Уладзіміра Ухцінскага, Гарэм-шоу, Іскуі Абалян). 22.00 – 23.20 – «КІРМАШОВЫ БАЛЬ» (танцавальная праграма). 23.20 – 23.30 – «БЫВАЙ, КІРМАШ!» (закрыццё свята). 23.30 – 23.45 – тэатралізаванае шэсце да вадасховішча.

ВАДАСХОВІШЧА – ФЕЕРЫЧНАЯ ПЛЯЦОЎКА

23.45 – 24.00 – ВОГНЕНАЕ І ВОДНА-СВЕТЛАВОЕ ШОУ, ФЕЕРВЕРК.

РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТУРЫ – ТАНЦАВАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА

24.00 – 04.00 – «КІРМАШОВАЕ ДЫСКА» (светадыёдна-лазерна-танцавальнае шоу (кошт білету – 50 000 руб.).

У сувязі з правядзеннем Ганненскага кірмашу аб’яўляюцца конкурсы:

*Рэдакцыя газеты “Праца” аб’яўляе конкурс на самы арыгінальны касцюм (фрагмент касцюма). Галоўным матэрыялам касцюма павінны быць старонкі зэльвенскай раённай газеты. Газетныя палосы можна клеіць, разрэзваць, плесці, збіраць у гармонік, упрыгожваць аксесуарамі – справа фантазіі канкурсантаў. Работы прымаюцца да 21 жніўня 2015 года. Кантактныя тэлефоны: 2-41-09, 2-51-72. На Ганненскім кірмашы пераможцам будзе ўручана падпіска на газету “Праца” на IV квартал 2015 года. *на лепшую прэзентацыю аграсядзіб і пляцовак прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесy Удзельнікі конкурсу афармляюць падворак не пазней 11 гадзін 22 жніўня 2015 года і прэзентуюць яго. Конкурс праводзіцца ў 2-х намінацыях: прэзентацыя аграсядзіб і пляцовак прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесу. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі будуць навізна і арыгінальнасць аздаблення, прэзентацыя, захаванне народных традыцый. Кантактныя тэлефоны: для прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесу – 2-52-15, 2-59-03, для аграсядзіб – 2-30-94. Да ведама суб’ектаў малога бізнесу! У час Ганненскага кірмашу будзе працаваць прадпрымальніцкая пляцоўка, на якой суб’екты малога бізнесу змогуць прэзентаваць свае работы, паслугі, а таксама прадукцыю. Фармат удзелу: размяшчэнне на спецыяльна адведзенай пляцоўцы ўласнага спецыялізаванага абсталявання і матэрыялаў (выставачныя стэнды, каталогі, буклеты, узоры прадукцыі, інвестыцыйныя прапановы). Вітаецца афармленне прэзентацыі ў стылі XVIII–XIX стст. Месца правядзення – вул. Савецкая. Па пытаннях удзелу звяртацца ў ад- дзел эканомікі райвыканкама, электронны адрас: zelva-ekon@tut.by, кантактныя тэлефоны: 2-59-03, 2-54-18. *на лепшае афармленне балкона У  конкурсе прымаюць удзел усе жадаючыя жыхары вуліц Савецкая, Перамогі, Паркавая, завулка Акадэміка Жэбрака. Заяўкі дасылаюцца да 19 жніўня 2015 года ў аргкамітэт на адрас: г.п.Зэльва, вул. Савецкая, 34. Пры  падвядзенні вынікаў улічваецца адпаведнасць стылю свята, арыгі-нальнасць афармлення, лепшае дэкаратыўнае вырашэнне. Папярэднія вынікі падводзяцца 21 жніўня 2015 года. Кантактны тэлефон 2-45-31. *на лепшы стылізаваны касцюм У  конкурсе прымаюць удзел дамы (цэнтры, аддзелы) рамёстваў, сельскія ўстановы культуры, жыхары і госці пасёлка. Удзельнікі рыхтуюць прэзентацыю касцюма (да 2 хвілін), які павінен адпавядаць стылю свята або нацыянальнаму каларыту, маюць права выкарыстоўваць музыку (USB-носьбіт). Кантактны тэлефон 2-51-08. *на лепшую прэзентацыю аграсядзіб і пляцовак прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесy Удзельнікі конкурсу афармляюць падворак не пазней 11 гадзін 22 жніўня 2015 года і прэзентуюць яго. Конкурс праводзіцца ў 2-х намінацыях: прэзентацыя аграсядзіб і пляцовак прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесу. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі будуць навізна і арыгінальнасць аздаблення, прэзентацыя, захаванне народных традыцый. Кантактныя тэлефоны: для прадстаўнікоў сярэдняга і малога бізнесу – 2-52-15, 2-59-03, для аграсядзіб – 2-30-94. *на лепшую конную павозку У конкурсе прымаюць удзел усе ўстановы культуры, сельсаветы, індывідуальныя прадпрымальнікі, жыхары раёна. Удзельнікі ўпрыгожваюць павозкі ў стылі свята, рыхтуюць тэатралізаванае прадстаўленне (да 5 хвілін), маюць права выкарыстоўваць музыку (USB-носьбіт). Пры падвядзенні выні- каў будуць улічвацца адпаведнасць стылю свята, ары-гінальнасць афармлення, лепшае дэкаратыўнае вырашэнне. Які ж кірмаш без коней?! Вы хочаце прадаць ці набыць каня? Тады вам трэба прыехаць на Ганненскі кірмаш у Зэльву. Тут будзе арганізаваны гандаль коньмі для прымянення ў гаспадарчых ці спартыўных мэтах. Запрашаюцца таксама і рамеснікі, якія займаюцца вырабам і продажам коннай збруі. Кантактны тэлефон 8(029) 868-53-61. *на лепшы касцюміраваны калектыў Конкурс праводзіцца з мэтай знаёмства гасцей свята з традыцыямі, побытам, адзеннем рэгіёну; папулярызацыі стылізаванага касцюма; развіцця творчых здольнасцей удзельнікаў. Пры  падвядзенні вынікаў будуць улічвацца адпаведнасць стылю свята, арыгінальнае прадстаўленне калектыву, выкарыстанне рэквізіту. У конкурсе прымаюць удзел  працоўныя калектывы Зэльвеншчыны. Кантактны тэлефон 2-51-08. *на лепшы каравай У конкурсе прымаюць удзел жыхары і госці Зэльвеншчыны. Да паслуг удзельнікаў – дэманстрацыйныя сталы. Посуд, абрусы і элементы дэкору забяспечваюцца самімі канкурсантамі. Конкурсныя караваі выстаўляюцца ў гатовым выглядзе для дэманстрацыі гледачам і журы. Усе вырабы па-вінны адпавядаць санітарна-гігіенічным нормам. Элементы аздобы караваю павінны быць выраблены з ядомых матэрыялаў. Не дазваляецца выкарыстоўваць клеевы аловак, нехарчовыя клей і фарбавальнікі. Вітаецца дадатковае афармленне кампазіцыі аксесуарамі. Гэта могуць быць кветкі, драпіроўкі і інш. Караваі і дэкарацыі павінны складаць адзіную гарманічную кампазіцыю. Караваі могуць быць прадстаўлены ў прэзентацыі на працягу 3–5 хвілін. Кантактны тэлефон 2-45-31. Выстава куфраў У мэтах прапаганды багатай і самабытнай беларускай культуры ў час Ганненскага кірмашу будзе працаваць выстава “Шчодры куфар”. Паважаныя зэльвенцы, калі ў вас захаваліся старыя прадметы побыту, яны могуць заняць пачэснае месца ў “Шчодрым куфры”. Кантактны тэлефон 2-45-58. *на лепшую работу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва У конкурсе прымаюць удзел установы адукацыі, культуры, народныя майстры, усе жадаючыя. Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца арыгінальнасць падачы матэрыялу, раскрыццё тэмы, захаванне народных традыцый. Работы  дасылаюцца  ў аргкамітэт на адрас: г.п.Зэльва, вул. Савецкая, 34 да 20 жніўня 2015 года і будуць дэманстравацца на вы-ставе, якая пройдзе 22 жніўня 2015 года падчас правядзення кірмашу. Кантактны тэлефон 2-53-29. *на лепшы фотаздымак і відэасюжэт на тэму Ганненскага кірмашу Конкурс праводзіцца ў 2-х намінацыях: “Ганненскі кірмаш у Зэльве”(фотаздымкі памерам А4 дасылаюцца ў аргкамітэт на адрас: г.п.Зэльва, вул. Савецкая, 34 (кантактны тэлефон 2-53-29) да 19 жніўня 2015 года; “Ганненскі кірмаш-2015” (фота- або відэа- сюжэты, зробленыя падчас свята, на электронным носьбіце дасылаюцца ў аргкамітэт на адрас: г.п.Зэльва, вул. 17 Верасня, 27 (кантактны тэлефон 2-55-79) на працягу 22 жніўня 2015 года да 20 гадзін). У конкурсе могуць прымаць удзел усе жадаючыя. Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца арыгінальнасць падачы матэрыялу і раскрыццё тэмы сюжэта. *на лепшую пляцоўку сельскагаспадарчых  арганізацый і сельсаветаў “Кірмашовы падворак” У конкурсе прымаюць удзел сельскагаспадарчыя вытворчыя арганізацыі і сельсаветы. Пры ацэнцы пляцовак будуць улічвацца арыгінальнасць і творчасць, ступень складанасці, навізна аздаблення падворка, прэзентацыя, захаванне народных традыцый. Кантактны тэлефон 2-51-08. Заяўкі  дасылайце да 19 жніўня 2015 года ў аргкамітэт на адрас: г.п.Зэльва, вул. Савецкая, 34. Узнагароджванне адбудзецца 22 жніўня 2015 года ў час правядзення Ганнен-скага кірмашу.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.