Гісторык Ала Крэчка не аддзяляе ад адукацыйнага працэсу выхаваўчую работу

8564

Ва ўсе часы існавання школы перад педагогамі нязменна паўстае пытанне: што і як зрабіць для таго, каб вучань захацеў вучыцца? Як развіць у яго такую неабходную якасць, як пазнавальная актыўнасць?

Я выкладаю вучням гісторыю. Сёння не трэба нікога пераконваць у тым, што гэты прадмет у сучаснай школе ў плане запа-трабаванасці займае не самае лепшае месца. Таму свой абавязак як настаўніка бачу ў тым, каб, з аднаго боку, фарміраваць у вучняў неабходныя перакананні і пачуцці, патрыятычныя адносіны перш за ўсё да сваёй малой радзімы. Бо, як вядома, з любові да малога фарміруецца любоў да вялікага. З другога боку, на ўроках і ў пазакласнай рабоце, навукова-практычных канферэнцыях імкнуся выклікаць цікавасць вучняў, заахвоціць іх да больш глыбокага пазнання вывучаемай тэмы. Вельмі дапамагае мне ў гэтым краязнаўчы матэрыял, яшчэ лепш – мясцовы, праз які я магу раскрыць вучням поўную карціну той ці іншай гістарычнай падзеі, паказаць узаемасувязь гісторыі краю з гісторыяй краіны, выхаваць пачуццё гонару і павагі да мінулага. Кан-крэтныя прыклады робяць больш зразумелым для вучняў усё тое агульнае, што знайшло адлюстраванне ў падручніку. У выніку развіваюць у іх цікавасць да вывучаемага прадмета, навыкі сама-стойнай працы, уменне аналізаваць, параўноў-ваць, рабіць высновы і абагульненні, творча думаць.
Для эфектыўнага за-сваення і запамінання матэрыялу на ўроках гісторыі шырока выкарыстоўваю нагляднасць: экспанаты музея, карціны, малюнкі, схемы, відэафільмы і г.д. Заўважыла: чым змястоўней наглядны матэрыял, тым актыўней дзейнасць вучняў.
Адным з дзейсных метадаў стымулявання па-знавальнай актыўнасці вучняў з’яўляецца даследчая работа: запіс успамінаў цікавых людзей, праца з архіўнымі дакументамі, апісанне музейных экспанатаў, аналіз і па- раўнанне краязнаўчых крыніц. З даследчай работай “Сталенне асобы і фарміраванне грамадзя-ніна праз цяжкія жыццёвыя выпрабаванні” вучань школы Віталій Крэчка паспяхова выступіў на першай абласной края-знаўчай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”. Прызавое месца ў вобласці атрымана за ўдзел у віктарыне “Веліч, абавязак, памяць”.
Вялікую ўвагу ўдзяляю індывідуальнай рабоце з зацікаўленымі, здольнымі і таленавітымі вучнямі, якія прымаюць удзел у алімпіядах, конкурсах даследчых работ, края-знаўчых алімпіядах, канферэнцыях.
Шырока практыкую пазакласныя мерапрыемствы: вусныя часопісы, віктарыны, тыдні гісторыі. Гэта дазваляе задзейнічаць большую колькасць вучняў і далучыць іх да актыўнай творчай дзейнасці.
Дадзеныя метады вы-кладання нельга лічыць універсальнымі. Выбар таго ці іншага прыёму вызначаецца зместам вучэбнага матэрыялу, адукацыйнымі і выхаваўчымі мэтамі ўрока, уменнямі і навыкамі вучняў.
Ала Крэчка, настаўнік гісторыі Каралінскай СШ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.