Почём в Зельве клубника?

Чэрвень сёлета выдаўся халодным і дажджлівым, а таму тэрмін выспявання клубніцаў крыху падоўжыўся. Тым не менш, сезон нарыхтоўкі гэтай любімай усімі ягады ў самым разгары. Які ж ён, сёлетні ўраджай, колькі каштуюць клубніцы, дзе і як іх можна набыць або прадаць? Адказы на гэтыя пытанні шукала карэспандэнт “Працы”. 

 

Почём в Зельве клубника?   

 

Зэльвенскі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства набыў у Столінскім раёне больш за 4,6 тоны клубніц. Праз пункты рознічнага продажу ў нашым раёне ўжо рэалізавана больш за 3 тоны ягад. Закупачная цана на клубніцы дагаворная, залежыць ад якасці прадукта, аб’ёмаў закупкі. Таму і на прылаўках нашых магазінаў цана на ягады ў розныя дні не была аднолькавай прыкладна 10–15 тысяч рублёў за кілаграм. Гэта танней, чым на рынку (ягады, сабраныя на прысядзібных участках, бабулі прадаюць па 20 тысяч рублёў за кілаграм), таму клубніцы не залежваліся – на іх хутка знаходзіліся пакупнікі.  
Па словах намесніка дырэктара па прамысловасці і нарыхтоўцы Людмілы Валюк, Зэльвенскі філіял аблспажыўтаварыства працягвае закупляць у насельніцтва суніцы садовыя (так правільна называюцца клубніцы) па цане 10 000 за 1 кг, чарніцы – 20 000 за 1 кг. Філіялам таксама вядзецца закупка і рэалізацыя капусты, агуркоў, таматаў (закупачны кошт – 3 000 за 1 кг капусты, 4 500 – за агуркі, 15 000–16 000 – за памідоры).


Нагадаем, для таго, каб здаць садовую ягаду ці агародніну ў раённы філіял аблспажыўтаварыства, неабходна прадставіць даведку аб наяўнасці прысядзібнага ўчастка і падсобнай гаспадаркі, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць якасць выгадаванага ўраджаю (пратакол іспытаў на ўтрыманне нітратаў, гельмінтаў, пестыцыдаў).  

 

 

 

 

 

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.