Плата за обучение возрастет с 1 февраля

Памер павышэння платы за навучанне ў беларускіх ВНУ плануецца вызначыць да 25 студзеня.


Па словах прэс-сакратара міністра адукацыі Юліі Ванінай, у пачатку гэтага года ў ВНУ праводзіўся маніторынг прагнозу кошту платнага навучання. Спецыялісты міністэрства правялі ў падведамасных установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі дзяржаўнай формы ўласнасці даследаванне ўзроўню цэн на платнае навучанне. Маніторынг дазволіў вывучыць абгрунтаванасць павелічэння выдаткаў на навучанне ў разрэзе ВНУ і спецыяльнасцяў. Мяркуецца, што павышэнне аплаты будзе здзейснена з 1 лютага, а ў студзені ВНУ возьмуць са студэнтаў плату за навучанне па ранейшых “расцэнках”.
У Міністэрстве адукацыі дадалі, што кошт платнага навучання зменіцца з улікам прынятых урадам рашэнняў: па павелічэнні з 1 студзеня 2012 года тарыфнай стаўкі першага разраду, па ўдасканаленні аплаты працы педагагічных работнікаў з кола прафесарска-выкладчыцкага саставу, якія не маюць вучонай ступені ці вучонага звання, а таксама ў сувязі з павышэннем іншых цэн і тарыфаў на работы, у тым ліку на камунальныя паслугі. 

БелТА. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.