Пікет у падтрымку кандыдата ў Прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі правялі актывісты Зэльвенскага РК «БРСМ»

IMG_6948 Агітацыйны пікет у падтрымку кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі арганізавалі актывісты раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Дзяржава падтрымлівае маладых людзей, дае магчымасць для самарэалізацыі. Таму валанцёры саюза ў цэнт-ральным скверы пасёлка заклікалі моладзь аддаць свой голас за дзеючага кіраўніка краіны. Пры гэтым прахожым давалася магчымасць пазнаёміцца з выбарчай праграмай Аляксандра Лукашэнкі, задаць пытанні. У час пікета члены РК ГА “БРСМ” правялі патрыятычныя акцыі “Наш год – наш выбар” і “За будучыню незалежнай Беларусі!”. Юнакам і дзяўчатам раздавалі яблыкі са стужкамі ў колерах нацыянальнай сімволікі, а таксама павязвалі на руку выцінанкі. –Маладое пакаленне адыгрывае асаблівую ролю ў лёсе сваёй краіны, – падкрэслівае першы сакратар раённага камітэта БРСМ Юлія Рукан. – І сёння ад нас залежыць, якой Беларусь стане праз некалькі гадоў. Для юнакоў і дзяўчат, якія прынялі ўдзел у названых вышэй акцыях, выбары Прэзідэнта – важная падзея. Усе мы галасуем за незалежную, моцную і квітнеючую Беларусь.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.